Змена ў летніку “Вектар”, які арганізаваны на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, у самым разгары. Актыўна і весела праходзяць тут мерапрыемствы ў займальных формах. Яны накіраваны на развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзяцей. Спаборніцкі дух пануе на спартыўных пляцоўках і культурных сустрэчах, тым самым дапамагае дзецям актыўна ўзаемадзейнічаць у складзе каманды, дапамагае наладзіць камунікатыўныя зносіны паміж сябрамі і гасцямі сустрэч.
Цікавым і займальным стала для дзяцей мерапрыемства пад назвай “Першы крок да эфіра” – форум пачынаючых журналістаў.
Выхаванцы летнікаў “Вектар” сустрэліся з карэспандэнткай газеты “Перамога”, якая расказала дзецям пра калектыў рэдакцыі і работу кожнага супрацоўніка, а таксама аб працэсе падрыхтоўкі нумара да друку.
На творчых пляцоўках пад назвай “Спроба пяра” юныя журналісты актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных іспытах. Спаборнічалі паміж сабой дзве каманды – “Дынаміт” і “Перцы”. Перад кожнай з іх стаяла задача арганізаваць сваю рэдакцыю, штат супрацоўнікаў, прыдумаць назву газеты, распрацаваць дызайн фірменнага знака газеты, прадумаць цікавыя рубрыкі. Дзеці паспрабавалі свае здольнасці ў якасці галоўнага рэдактара газеты, карэспандэнтаў. Яны распрацоўвалі дызайн газеты, арганізоўвалі адбор актуальнай інфармацыі, размяркоўвалі тэксты на старонках.
Крэатыўным заданнем стала праца па стварэнні сяброўскіх шаржаў на ўдзельнікаў каманды-саперніцы.
Не засталося па-за ўвагай арганізатараў мерапрыемства разуменне дзецьмі журналісцкіх тэрмінаў і назваў. Выхаванцы летніка сваімі словамі фармулявалі значэнне тэрмінаў, а арганізатары давалі для запамінання і ўдасканалення моўнага запасу дзяцей дакладнае іх значэнне.
Наступным этапам ходу мерапрыемства стала мультымедыйная прэзентацыя “Прафесія журналіст”.
Рухомыя гульні, загадкі-адгадкі, спартыўныя конкурсы і ўзнёслы настрой панавалі на творчай пляцоўцы форума юных журналістаў.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
Контролируем давление – продлеваем жизнь!
Чаму небяспечна запускаць лор-хваробы
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…