У Гродне ўзнагародзілі пераможцаў XXV абласнога тура агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Ратаўнікі вачыма дзяцей”.

У ліку лепшых – работа дзятлаўчаніна Ільі Абрамчыка.

Больш за 500 работ навучэнцаў школ з усіх куткоў рэгіёна былі прадстаўлены на конкурс, на працягу двух тыдняў работы дэманстраваліся на выставе ў Палацы творчасці дзяцей і моладзі горада Гродна.

Спецыяльным прызам у намінацыі “Падзелка” за лепшае раскрыццё тэмы “Пажарнае добраахвотніцтва” ўзнагароджаны навучэнец 1 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Ілья Абрамчык і яго работа “Першы конны пажарны экіпаж”.

Па ўзнагароду ў Гродна Ілья ездзіў разам з мамай Марынай Абрамчык. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад паездкі:

– Мы з татам і мамай вельмі стараліся, каб стаць лепшымі. Здорава, што ў нас атрымалася. На выставе ў Гродне я ўбачыў усе самыя цікавыя работы. Мне ўручылі падарунак і дыплом. Вельмі рады перамозе і таму, што пра яе напішуць у газеце.

Падзелка Ільі прадставіць вобласць на рэспубліканскім этапе конкурсу “Ратаўнікі вачыма дзяцей”.

Наталля АВЯРЧУК
Фота з сямейнага архіву Абрамчыкаў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Похожие публикации