Categories: Падзеі

Першую партыю аўтамабіляў на будуемым заводзе «БелДжы» плануецца вырабіць у канцы чэрвеня — Сямашка

Першую прамысловую партыю аўтамабіляў на будуемым заводзе «БелДжы» плануецца вырабіць у канцы чэрвеня бягучага года. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка на адкрыцці Беларускага прамысловага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Не пазней за канец чэрвеня мы павінны ўвесці ў строй, правесці кантрольныя выпрабаванні першай прамысловай партыі легкавых аўтамабіляў на будуемым заводзе «БелДжы», — сказаў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм’ер расказаў журналістам, што будаўніча-мантажныя работы на заводзе выкананы на 99,3 працэнта. Тэхналагічнае абсталяванне для асноўнага і дапаможных вытворчасцей пастаўлена на пляцоўку, зманціравана і практычна наладжана. «Там тры базавыя цэхі: зваркі, фарбавання і канчатковай зборкі, выпрабаванні. Прынцыпова мы ацанілі, што да 15 чэрвеня ўсе гэтыя цэхі будуць гатовы да правядзення так званага тэсціравання», — адзначыў Уладзімір Сямашка. Ён удакладніў, што за трое сутак бесперапыннай работы павінны быць сабраны 222 аўтамабілі.

Тэсціраванне дасць магчымасць праверыць работу ўсіх цэхаў, якасць зборкі па ўсіх параметрах. «Да канца года мы павінны мець прадпрыемства магутнасцю 60 тыс. аўтамабіляў у год. Калі продажы пойдуць нармальна, на заводзе закладзены патэнцыял на выпуск 120 тыс. аўтамабіляў штогод», — паведаміў віцэ-прэм’ер. Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў далейшым плануецца забяспечыць узровень лакалізацыі не менш як 50 працэнтаў.

«Гэта і для беларускіх прадпрыемстваў, і задача для замежных гасцей. Удзельнічайце ў гэтым мерапрыемстве, — заклікаў Уладзімір Сямашка. — Яно складанае, але даходнае. Прыйшоўшы сюды і вырабіўшы кампаненты, вы прыходзіце на рынак не толькі невялікай Беларусі, але і на рынак ЕАЭС».

БелТА

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

13 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

15 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

15 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

17 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

17 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

17 часов ago