Перламутравая прыгажуня беражэ час, дорыць камфорт

Ключы ад новага аўтамабіля айчыннай вытворчасці ўрачыста атрымала старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Ала Гародка.

Іх з найлепшымі пажаданнямі Але Дзмітрыеўне перадаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Пакуль што новенькі седан BELGEE S50,  упрыгожаны паветранымі шарамі, красуецца на падворку сельвыканкама і прываблівае погляды вадзіцеляў, якія праязджаюць міма па дарозе. Падзівіцца і сапраўды ёсць на што. Перламутравая прыгажуня блішчыць на сонцы: адразу відаць, што яна нядаўна сышла з канвеера. Аднак орган мясцовага самакіравання набываў транспартны сродак не дзеля прыгажосці.

– За апошнія пяць гадоў гэта шосты аўтамабіль, якім папоўніўся аўтапарк сельвыканкамаў нашага раёна, – патлумачыў Аляксандр Бараноўскі. – Старшыні павінны быць мабільнымі, бо менавіта яны адказваюць за стан спраў на падведамаснай тэрыторыі. Звычайна ў невялікіх вёсках жывуць састарэлыя людзі, якія патрабуюць да сябе асаблівай увагі, і старшыня сельвыканкама кругласутачна павінен быць на сувязі з імі, вырашаць надзённыя праблемы. Сярод іх – навядзенне парадку, якасць гандлю, сустрэча са старастамі населеных пунктаў. Машына ў падобнай рабоце іграе вядучую ролю, бо дазваляе хутка і своечасова дабірацца туды, дзе патрэбна дапамога дэпутата. Зразумела, што яе спраўны тэхнічны стан пры гэтым таксама мае ключавое значэнне.

– Цяпер наш транспартны сродак не толькі новы і надзейны, але яшчэ і камфортны, больш эканомны па спажыванні паліва, а цудоўным бонусам да гэтага стала скідка, якая дзейнічала па акцыі ў час афармлення пакупкі, – не можа нарадавацца на абноўку Ала Гародка. – На набыццё былі выдзелены сродкі з раённага бюджэту ў памеры пяцідзесяці трох тысяч шасцісот рублёў. Ранейшы наш аўтамабіль “Ніва” быў выстаўлены на аўкцыён, яго набыла іншая арганізацыя. Машына была 2013 года выпуску, часта ламалася з-за значнай ступені зносу.

На сёння работа ў сельвыканкаме проста немагчымая без пераездаў. На тэрыторыі Казлоўшчынскага сельсавета знаходзяцца 32 вёскі, адлегласць паміж дальнімі кропкамі адміністрацыйнай тэрыторыі складае да 25 кіламетраў, а дабірацца да іх трэба. У сезон у нас працуюць работнікі зялёнага будаўніцтва, якіх разам з інструментам падвозім у населеныя пункты для абкошвання і добраўпарадкавання тэрыторый. Немагчыма без аўтатранспарту наведваць домаўладанні катэгарыраванай групы грамадзян, ёсць і іншыя пытанні, якія патрабуюць мабільнасці.

За тое, што ў нашым сельвыканкаме з’явілася новая машына, а гэта вельмі значная падтрымка, выказваю словы шчырай удзячнасці кіраўніцтву раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.

Цяпер новая машына з утульным салонам будзе дапамагаць Але Дзмітрыеўне ў яе паўсядзённых клопатах, якіх, як мы ўпэўніліся, дастаткова ў органаў мясцовага самакіравання, а змястоўны багажнік дазволіць перавозіць рабочы інвентар да месцаў добраўпарадкавання.

Радуе, што ў пяцігодку якасці ў Беларусі камфорт працы і жыцця павышаецца як у вялікіх гарадах, так і ў сельскай мясцовасці.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына сустракала праект “Словам і справай”

4 жніўня ў горадзе Слоніме стартаваў міжнародны праект партыйнай моладзі “Словам і справай”, а 7…

32 минуты ago

Узяты новыя рубяжы на хлебнай ніве

На Дзятлаўшчыне стала яшчэ больш камбайнераў і вадзіцеляў, якія атрымалі новыя тысячныя дасягненні. Каб падзякаваць…

4 часа ago

Торговля на селе и перспективы БелОМО. Александр Лукашенко посетил Вилейский район

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Вилейский район Минской области, передает корреспондент БЕЛТА.…

6 часов ago

На Дятловщине продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

Предпринимаются всевозможные меры, чтобы результаты работы сельскохозяйственных коллективов, выполняющих самую мирную работу-уборку урожая, не были…

6 часов ago

Як не “нарвацца” на махляроў на “Куфары”?

За 7 месяцаў 2026 года на Дзятлаўшчыне зарэгістравана на 16 больш злачынстваў, чым за аналагічны…

6 часов ago

У спякотнае надвор’е памятайце аб галоўным

Лета дорыць шмат сонечных дзён. Каб яны не азмрочыліся пагаршэннем здароўя на фоне высокіх тэмператур,…

6 часов ago