Сёлета першымі тысячнікамі ў ААТ “Граніт-Агра” і на Дзятлаўшчыне ўвогуле сталі не камбайнеры, а вадзіцелі, занятыя на адвозцы зерня ад камбайнаў.

Першымі тысячную тону перавезлі Андрэй Гулецкі і Аляксандр Бакей.
Паводле даных на 29 ліпеня, на рахунку Андрэя Гулецкага 1042 тоны, а ў Аляксандра Бакея – 1023.

Вадзіцеляў сельгаспрадпрыемства ў гэты ж дзень, 29 ліпеня, з працоўным дасягненнем павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Ён падзякаваў за старанную працу, пажадаў гранітаўцам далейшых поспехаў на жніве: перавезці не менш, чым яшчэ па адной тысячы тон зерня.


Пажаданне ажыццявімае, паколькі працуюць вадзіцелі на магутных МАЗах з прычэпамі грузападымальнасцю да 20 тон.

Да віншаванняў далучыліся старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур,старшыня прафкама гаспадаркі Алена Зенчык.






Граматы, грашовыя прэміі, кветкі атрымалі лідары жніва.


Музычны падарунак для Андрэя Гулецкага і Аляксандра Бакея падрыхтавалі работнікі Данілавіцкага дома культуры Святлана Грос і Іна Анушкевіч.


Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup