З 21 па 30 кастрычніка 2019 года ў Беларусі пройдзе перапіс насельніцтва, у час якога да тых, хто па якіх-небудзь прычынах не прайшоў самастойнае Інтэрнэт-анкетаванне, прыйдуць афіцыйныя ўпаўнаважаныя перапісчыкі.

У іх анкеце будзе 49 пытанняў, дзе гаворка пойдзе аб персанальных даных, сямейным становішчы і роднай мове, у жанчын дзетароднага ўзросту (18-49 гадоў) даведаюцца, ці плануюць яны мець дзяцей, а таксама ўпершыню перапісчыкі пацікавяцца сельскагаспадарчай дзейнасцю рэспандэнтаў: ці ёсць у іх зямельныя ўчасткі, сельгасугоддзі, жывёлы або птушкі.

Пазнаць афіцыйных перапісчыкаў, задзейнічаных у дадзенай працэдуры, не складана, бо ў кожнага з іх павінна быць пры сабе пасведчанне перапісчыка, якое з’яўляецца сапраўдным толькі пры прад’яўленні пашпарта. Акрамя таго, у работніка з сабой павінен быць планшэт і сумка са спецыяльным лагатыпам.

У гэты перыяд, як паказвае практыка, актывізуюць сваю злачынную дзейнасць розныя ашуканцы і аферысты, якія выбіраюць сабе ў ахвяры людзей сталага ўзросту, часцей за ўсё адзінокіх пенсіянераў. Карыстаючыся іх даверлівасцю, зламыснікі лёгка пранікаюць у жыллё і выкрадаюць зберажэнні.

Міліцыя нагадвае, што ні ў якім разе не трэба ўпускаць у дом незнаёмых людзей. Лепш за ўсё весці гутарку на лесвічнай пляцоўцы або на вуліцы. А калі ў вас просяць ручку або шклянку вады, вярніцеся ў кватэру, зачыніце дзверы на замок, вазьміце патрэбную рэч і перадайце наведвальніку.

Калі асоба, якая вас наведала, выклікае якія-небудзь абгрунтаваныя падазрэнні, то варта неадкладна звярнуцца па дапамогу па тэлефоне 102.

Памятайце, што толькі ваша пільнасць можа стаць рэальнай перашкодай на шляху ў аферыстаў і ашуканцаў.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні АУС Дзятлаўскага райвыканкама

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Задачы сур’ёзныя, але рэзервы ёсць
Навагодні настрой. ААТ “Граніт-Агра” (фотафакт)
Дом, дзе пануе каханне

Похожие публикации