Categories: Падзеі

Пераможца конкурсу «Жанчына года — 2014» — Святлана Скрундзь

Прыемны сакавіцкі падарунак атрымала Святлана Дзмітрыеўна Скрундзь, якая працуе загадчыцай Рудаяварскага вытворчага ўчастка СВК “Хвінявічы”: яна прызнана перможцай рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2014” у намінацыі “За ўклад у адраджэнне вёскі”.

На сцэну ў зале пасяджэнняў мінскага кангрэс-атэля “Вікторыя” Святлана Дзмітрыеўна паднялася разам з такімі ж адказнымі, стараннымі, адданымі вясковай працы жанчынамі, пераможцамі ў намінацыі “За ўклад у адраджэнне вёскі”. Ім былі ўручаны пасведчанні і значкі ад Беларускага саюза жанчын, кветкі і падарункі ад спонсараў. Працаўніц павітаў міністр сельскай гаспадаркі, які ўручыў ім Падзячныя пісьмы з наказам кіраўнікам заахвоціць адпаведнымі прэміямі па месцах працы.

Усяго на шанаванні ў сталіцу былі запрошаны і ўдастоены звання “Жанчына года-2014” 43 жанчыны. 35 з іх – у пяці намінацыях: “За лідарства і паспяховае кіраўніцтва”, “За дасягненні ў выхваванні дзяцей”, “За уклад у адраджэнне вёскі”, “За уклад у духоўна-маральнае адраджэнне нацыі”, “За ўклад у грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі”. Яшчэ 8 актывістак жаночага руху адзначаны ў намінацыі “За вернасць Беларускаму саюзу жанчын”.

Конкурс “Жанчына года” сёлета праводзіўся сёмы раз.

— І вельмі прыемна, што сярод пераможцаў і прызёраў гэтага конкурсу, як на абласных, так і на рэспубліканскіх этапах, шмат дзятлаўчанак, — зазначыла старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюза жанчын” Алена Жадзейка. – Нагадаю, што звання “Жанчына года” ўдастоены дзятлаўчанкі Вольга Башко, Галіна Чура, Тамара Крывеня, Марыя Купраш, а днямі да гэтай кагорты далучылася і Святлана Скрундзь.

У гэтым красавіку будзе 27 гадоў, як Святлана Дзмітрыеўна працуе ў Рудзе Яварскай. Прыехала сюды пасля Навагрудскага сельгастэхнікума і засталася на ўсё жыццё. Да гэтых лясных мясцін прыпала душой, тут знайшла сваё шчасце і долю. Сёння пад кіраўніцтвам Святланы Дзмітрыеўны — увесь былы сельгаскааператыў “Рудаяварскі”, які далучаны да СВК “Хвінявічы”. Тут яна, можна сказаць, і за старшыню, і за эканаміста, і за агранома. На яе плячах клопаты пра ўвесь Рудаяварскі вытворчы ўчастак з яго вытворчасцю і людзьмі. А турботаў нямала. Тым больш, што пачынаецца вясна, і работы прыбывае з кожным днём.

— Святлана Дзмітрыеўна нават па дарозе на ўрачыстасць у Мінск непакоілася: як там стрыжка авечак, — расказала Алена Жадзейка. – У Рудзе Яварскай, ведаеце ж, займаюцца і авечкагадоўляй, і трусагадоўляй.
Паколькі землі ля Руды Яварскай небагатыя, асноўная стаўка — на гадоўлю жывёлы і корманарыхтоўку. Некалькі гадоў таму, яшчэ да далучэння, СВК “Рудаяварскі” быў сярод пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў.

Хоць па асноўнай сваёй спецыяльнасці Святлана Дзмітрыеўна аграном, аднак жывёлагадоўлю ведае не толькі па кніжках. Давялося папрацаваць, ды не адзін год, загадчыцай фермы. А ўвогуле жанчына прайшла, бадай, усе прыступкі сельскагаспадарчай працы: ад брыгадзіра да галоўнага агранома гаспадаркі. Асвоіла яна шмат сельгастэхнікі – водзіць машыну, можа працаваць на трактары, тым больш, што сям’я ў яе механізатарская. Муж Уладзімір – механізатар і вадзіцель, старэйшы сын Уладзімір – механізатар, слесар, аўтамеханік, вадзіцель, меншы сын Аляксей – вадзіцель. Усе яны працуюць у Рудзе Яварскай, поруч з маці. Менавіта мужчыны-Скрундзі складаюць касцяк механізатарскага калектыву ўчастка. Яны – галоўная апора і падтрымка Святланы Дмітрыеўны, жанчыны года-2014, а для іх проста любімай жонкі і мамы.

І. МІХАЙЛОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Аляксандр і Марына Русаўскія: “Ганарымся, што жывём у Беларусі”

Урачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева для лепшых сем’яў Прынёмання прайшоў 20…

3 часа ago

Дзеці не павінны гуляць на чыгунцы

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30…

3 часа ago

Людміла Кеда наведала Дзятлаўшчыну з рабочым візітам

20 кастрычніка ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў…

3 часа ago

“Цяпло бацькоўскай душы”

Сустрэча пад такой назвай прайшла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.…

4 часа ago

Александр Лукашенко ставит задачу во что бы то ни стало преодолеть планку в $1 млрд в торговле с Брянской областью

Президент Беларуси Александр Лукашенко ставит задачу нарастить объемы взаимной торговли с Брянской областью. Об этом…

6 часов ago

Внимание, водители! Пешеходный переход!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствуют о том, что одними из причин совершения ДТП…

8 часов ago