Чарговыя раённыя спаборніцтвы школьнай лігі па міні-футболе сярод дзявочых каманд прайшлі на цэнтральным стадыёне “Колас”.
Арганізатарамі спартыўных сустрэч выступаюць аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, раённы камітэт ГА “БРСМ”, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
Нагадаем, што спаборніцтвы стартавалі на пачатку сакавіка, фінальныя сустрэчы дзявочых футбольных каманд, як плануецца, пройдуць ў чэрвені.
У спаборніцтвах прымаюць удзел дзяўчынкі 2006-2008 гадоў нараджэння з трох гарадскіх і сямі раённых устаноў адукацыі. Матчы праходзяць адразу на некалькіх футбольных пляцоўках, камады спаборнічаюць у падгрупах.
Галоўны суддзя спаборніцтваў – трэнер-выкладчык па футболе дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Ганчар.
Турнірная табліца па выніках згуляных матчаў:
Гезгалаўская СШ – СШ № 1 горада Дзятлава 1 : 1
Новаяльнянская СШ – Раклевіцкая БШ 1 : 0
СШ № 3 горада Дзятлава – Круцілавіцкая СШ 2 : 0
Гезгалаўская СШ – СШ № 3 горада Дзятлава 1 : 0
СШ № 3 горада Дзятлава – Новаяльнянская СШ 5 : 0
Раклевіцкая БШ – Круцілавіцкая СШ 1 : 1
Гімназія № 1 горада Дзятлава – Новаяльнянская СШ 0 : 0
СШ № 3 горада Дзятлава – Раклевіцкая БШ 3 : 0
СШ № 1 горада Дзятлава – Круцілавіцкая СШ 1 : 0
Гімназія № 1 горада Дзятлава – Раклевіцкая БШ 3 : 0
Новаяльнянская СШ – Круцілавіцкая СШ 1 : 0
СШ № 3 горада Дзятлава – СШ № 1 горада Дзятлава 0 : 0
Гімназія № 1 горада Дзятлава – Круцілавіцкая СШ 0 : 1
Раклевіцкая БШ – СШ № 1 горада Дзятлава 1 : 2
Новаяльнянская СШ – СШ № 1 горада Дзятлава 1 : 0
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…