У кінатэатры “Спадарожнік” горада Дзятлава прайшоў прэм’ерны паказ фільма “Пераломны момант”. Ён створаны РУП “Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм” пры падтрымцы грамадскага аб’яднання “Беларуская федэрацыя веславання”, рэжысёр-пастаноўшчык – Дзмітрый Сарока.
Фільм расказвае пра лёс Арцёма Савічава – навучэнца элітнай гімназіі, весляра, які падае надзеі. Аднак фатальная памылка можа парушыць яго спартыўную кар’еру. Раптоўна ад яго адварочваюцца таварышы, дзяўчына і дырэктар навучальнай установы. Перад Арцёмам паўстае няпростая дылема: паспрабаваць усё выправіць і вярнуцца ў каманду або пракласці свой шлях.
У айчынным кінематографе за апошнія 40 гадоў гэта першая спартыўная драма. Сюжэт будуецца вакол гісторыі юнага весляра на байдарцы, які пераадольвае жыццёвыя цяжкасці на шляху да поспеху. Карціна падымае праблемы выбару ў падлеткаў, станаўлення асобы, выхавання характару і сілы волі.
Фільм “Пераломны момант” прыняў удзел у ХХХІ Мінскім міжнародным кінафестывалі “Лістапад”, дзе заваяваў прыз і дыплом.
Першымі паглядзець новую стужку прыйшлі навучэнцы і настаўнікі гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пацікавімся, ці спадабаўся ім фільм?
Глеб Верамейка і Кірыл Бойка, навучэнцы 7 класа:
– Кіно мне вельмі спадабалася, нават больш, чым я чакаў. Перажываў за галоўнага героя Арцёма, якога выгналі з каманды за праступак, аднак нягледзячы на ўсе складанасці ён ідзе да спартыўных мэтаў. Натхняе і ўражвае яго сіла волі, хочацца быць падобным на яго.
– Я таксама з цікавасцю глядзеў фільм, чакаў, калі ў галоўнага героя ўсё наладзіцца. Для сябе зразумеў, што многае ў жыцці магчыма змяніць, чалавек можа пераадолець любыя, нават самыя складаныя абставіны. Уразіў момант фінальных спаборніцтваў.
Алена Радомская, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства:
– Моцны фільм, упэўнена, цікавы будзе для любой узроставай катэгорыі. “Пераломны момант” не толькі паказвае гісторыю спартсменаў, але і праблемы, з якімі сутыкаюцца падлеткі. Асабліва актуальнай будзе гэта гісторыя для гледачоў, якія сутыкаліся з цяжкімі сітуацыямі, але не ведалі, як іх пераадолець. Разумееш, што ніколі не трэба здавацца, ісці наперад, нягледзячы ні на што.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
Пытанне: як неабходна адказваць на тэлефонны званок, калі разумееш, што з табой размаўляюць махляры? Адказвае…
Кажуць, што чалавек жыве да таго часу, пакуль жыве памяць пра яго. Гэтыя словы як…
30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…