Педагогі Дзятлаўшчыны да пачатку навучальнага года гатовы!

З выставамі метадычных напрацовак, букетамі, шчырымі пажаданнямі, падарункамі ў Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла жнівеньская канферэнцыя кіруючых і педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны.

Падвядзенню вынікаў і пастаноўцы задач на новы навучальны год папярэднічала работа 25 тэматычных секцый для розных катэгорый спецыялістаў з удзелам больш чым чатырохсот педагогаў.

Цёпла ў настаўніцкую сям’ю Дзятлаўшчыны прынялі восем маладых спецыялістаў, якія сёлета прыехалі працаваць у наш раён. Гэта настаўнікі замежнай мовы Дварэцкай сярэдняй школы Дзмітрый Мордань і Круцілавіцкай сярэдняй школы Вераніка Няволіна, музычны кіраўнік і выхавальнікі дзіцячага сада № 2 горада Дзятлава Наталля Ракевіч, Алеся Селівончык, Анастасія Токарава, выхавальнікі дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава Сафія Пашкевіч і Таццяна Санюкевіч і кіраўнік фізічнага выхавання гэтай жа ўстановы Валерый Ішчанка. Іх урачыста павіншавалі намеснік дырэктара Вензавецкай сярэдняй школы Наталля Тамашова і навучэнцы і далі галоўны запавет: “Любіце дзяцей!”.    

Як мабільную, працаздольную, са значнымі вынікамі ацаніла сістэму адукацыі раёна начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская і вызначыла прыярытэты яе развіцця і ўдасканалення на 2025-2026 навучальны год:

– Адукацыйны працэс набудзе новыя рысы, дзякуючы выкладанню на трэцяй ступені прадмета “гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі”, перагляду колькасці гадзін урока “фізічная культура і здароўе”, абмежаванню на выкарыстанне мабільных сродкаў сувязі ва ўстановах адукацыі. Мы пачынаем год не проста з адноўленымі інструкцыйна-метадычнымі лістамі, але і з фундаментальнымі кіруючымі дакументамі, Дырэктывамі № 11 і 12, новымі нормамі заканадаўства ў галіне абароны правоў дзяцей.

Планамерна вядзецца работа па падрыхтоўцы кадраў для сферы адукацыі і іншых галінаў эканомікі. Прынятыя рашэнні актывізацыі работы з класамі прафесійнай скіраванасці далі свае вынікі: 12 % выпускнікоў паступілі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, 17,4 % – на педагагічныя, працэнт замацавання маладых спецыялістаў у раёне складае 69,3 %, нам яшчэ ёсць над чым працаваць.

У выхаваўчай рабоце на ўсіх этапах прадоўжым выкарыстоўваць прынцып пераемнасці, бо гадуем новую змену – будучых спецыялістаў. Стаіць задача па павышэнні ролі класных кіраўнікоў, актывізацыі ўзаемадзеяння з бацькамі.

Напрамкаў работы шмат, таму стратэгія – ствараць цэласную кіраўнічую, выхаваўчую і метадычную прастору, дзе ўсе элементы, спецыялісты і партнёры дапаўняюць адзін аднаго для дасягнення максімальнага эфекту.

Марына Яўгеньеўна падзякавала педагогам за плённую работу ў мінулым годзе і за трэцяе месца ў абласным рэйтынгу якасці адукацыі. Словы ўдзячнасці за важкую падтрымку выказала кіраўніцтву і службам раёна.

На што сёлета будзе скіравана ўвага ў адукацыйным і выхаваўчым працэсах, расказалі намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Умоўская і галоўны спецыяліст Алена Гарановіч.

– 2024-2025 навучальны год быў паспяховы для Дзятлаўшчыны, – павіншаваў педагогаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Ваша заслуга – трэцяе месца ў абласным рэйтынгу, шэсць стобальных вынікаў на цэнтралізаваных экзаменах, прызавыя месцы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, тры перамогі на рэспубліканскіх канферэнцыях і, безумоўна, самая значная – 69 % паступлення выпускнікоў у ВНУ. Шмат за апошнія гады зроблена па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў адукацыі, лічба сведчыць сама за сябе: укладзена тры мільёны грашовых сродкаў. Словы ўдзячнасці адрасую сваім калегам, якія дапамагалі ў гэтым працэсе, намесніку старшыні райвыканкама Дзмітрыю Баравіку і начальніку фінансавага аддзела Ірыне Жэгала. Падобная практыка будзе прадоўжана, бо хочацца надаць увагу набыццю школьнага абсталявання, тым самым павысіць якасць адукацыі. Новы научальны год пройдзе ў камфортных і бяспечных умовах. Поспехаў вам, значных дасягненняў, радасці і маральнага задавальнення ад работы.   

Настаўнікам былі ўручаны Ганаровыя граматы і падзячныя лісты райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

Прыемную місію ўзнагароджання прадоўжыла Марына Лашкоўская. Было агучана, што на абласной педагагічнай канферэнцыі ў Гродне былі адзначаны: нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Беларусі “Выдатнік адукацыі” – настаўніца інфарматыкі гімназіі № 1 горада Дзятлава Святлана Кетка, Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – настаўніца рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы Вольга Старыкава. Калегі павіншавалі іх апладысментамі. Марына Лашкоўская ўручыла Ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Беларусі загадчыцы раённага метадычнага кабінета Таццяне Кулеш і намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Вензавецкай сярэдняй школы Наталлі Тамашовай, грамату Міністэрства адукацыі – дырэктару сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Івану Кібіню. Былі ўручаны граматы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і раённага аддзела адукацыі, сертыфікат, падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.

Пасля афіцыйнай часткі прысутных парадаваў яркі канцэрт, які, як і святочную праграму, падрыхтаваў Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

На сцэну ўрачыста вынеслі кветкі для работнікаў педагагічнай сферы ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэя Садоўскага.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

52 минуты ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago