Добры дзень! Да вас – камісія

З 13 па 17 лістапада на Дзятлаўшчыне праходзіць прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх у жылым фондзе.

На працягу тыдня ў раёне будзе працаваць рабочая група, у якую ўвайшлі супрацоўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама,  работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, райбальніцы, Дзятлаўскіх раёна электрычных сетак і раёна газазабеспячэння, раённай энергагазінспекцыі, аддзела адукацыі райвыканкама.

Мерапрыемства стартавала ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе начальнік Дзятлаўскага РАНС Сяргей Казушчык правёў інструктаж удзельнікаў па плане работы.

– Прафілактычная акцыя праходзіць на тэрыторыі горада Дзятлава, Дварэцкага і Жукоўшчынскага сельскіх саветаў. Яе правядзенне звязана найперш з ростам у раёне пажараў і гібелі людзей на іх (з 1 да 4 выпадкаў), – адзначыў Сяргей Сяргеевіч. – Па выніках мерапрыемства будуць зроблены высновы і складзена справаздача на імя старшыні райвыканкама.

На працягу бліжэйшага тыдня будзе праведзена абследаванне домаўладанняў пэўных катэгорый грамадзян – адзінокіх, тых, якія жывуць адзінока, грамадзян, схільных да злоўжывання спіртнымі напоямі. Кожная аглядавая камісія мае свой узгоднены маршрутны ліст. Таксама пройдуць пасяджэнні грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, на якіх будуць заслуханы тлумачэнні парушальнікаў правілаў пажарнай бяспекі, праведзены дваровыя сходы з прадстаўнікамі МНС.  У выпадку, калі будуць выяўлены факты няспраўнасці або адсутнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, грамадзянам прапануюць адразу набыць і ўстанавіць новыя або замяніць элемент сілкавання. Гаспадарам домаўладанняў уручаць памяткі па пажарнай бяспецы, выкарыстанні газавага і электрычнага абсталявання.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

17 часов ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

20 часов ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

20 часов ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

22 часа ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

22 часа ago

В Гродно прибыла делегация именитых женщин Беларуси

В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…

1 день ago