Павел Ашурык: “Усе пытанні жыццёвыя”

19 лістапада ў рамках адзінага дня прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі ў Гродзенскай вобласці член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік Галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама Павел Ашурык правёў асабісты прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме.

З пытаннямі да сенатара звярнуліся два заяўнікі.

Дзятлаўчаніна-пенсіянера цікавіла, калі ў райцэнтры пасля капітальнага рамонту пачне працаваць лазня.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі на гэты конт расказаў, што аб’ект уключае ў сябе дзве пускавыя чаргі, першай з якіх з’яўляецца лазня. У сувязі з дадатковымі работамі тэрмін завяршэння першай чаргі рамонту падоўжаны да 31 снежня 2025 года. Аднак і пасля яго заканчэння адкрыць лазню не магчыма, паколькі былы лазнева-аздараўленчы комплекс будзе пераводзіцца ў фізкультурна-аздараўленчы, значыць, мяняе балансатрымальніка. Аматарам лёгкай пары давядзецца пачакаць завяршэння другога комплексу пускавых работ, якія, згодна з планам, разлічаны яшчэ на восем месяцаў, аднак заканадаўствам не забаронена пры выяўленні дадатковых праблем падаўжаць тэрмін двойчы кожны раз – да двух месяцаў.

Разам з тым, на Дзятлаўшчыне функцыянуюць лазні ў гарпасёлках Наваельня і Казлоўшчына, аграгарадку Дварэц. Калі ў дзятлаўчан ёсць вялікае жаданне папарыцца, для іх можа быць арганізаваны падвоз.

Кіраўнік раёна таксама патлумачыў, што на правядзенне работ другога пускавога комплексу ўжо выдзелены тры мільёны рублёў, ідзе закупка абсталявання. Усяго на рамонт ужо патрачаны шэсць з паловай мільёна рублёў.

Пытанне ўзята на сенатарам на кантроль і ў наступным годзе яно павінна быць вырашана.   

Другі зварот тычыўся выдзялення субсідый, ён таксама будзе на кантролі.

– Практыка правядзення адзіных дзён прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі карысная тым, што дазваляе людзям па месцы жыхарства вырашаць хвалюючыя іх пытанні, у той жа час сенатары могуць выслухаць праблемы заяўнікаў, а яны падобныя ў розных кутках рэспублікі, – упэўнены Павел Ашурык. – Потым адбываецца абагульненне ўсіх зваротаў, іх калегіяльнае абмеркаванне. Разам лягчэй адшукваць рашэнні. Як правіла, праблемы гучаць жыццёвыя, важныя для грамадзян. Часам вырашыць іх не дазваляе закон, які згубіў сваю актуальнасць, і прыспеў час уносіць змяненні. Дзесьці можа не даехаць і не ўбачыць мясцовая ўлада, і для вырашэння пытання адразу на месцы патрабуецца свежы погляд. Што тычыцца сённяшняга прыёму, дзятлаўчанамі былі ўзняты жыццёвыя пытанні, якія вырашаюцца і будуць вырашацца.

Прыемным завяршэннем прыёму ў Дзятлаве стала ўручэнне членскага білета Беларускай партыі “Белая Русь” члену моладзевага Савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, педагогу-дэфектолагу Хвінявіцкай сярэдняй школы Ангеліне Мазура. Цырымонію прыёму ў партыйцы для нашай зямлячкі правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў, ён жа лідар раённага аддзялення партыі Аляксандр Бараноўскі. Павел Ашурык далучыўся да віншаванняў маладой актывісткі.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

3 часа ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

3 часа ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

5 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

5 часов ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

5 часов ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

5 часов ago