Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Каштоўнасцю любой дзяржавы з’яўляецца клопат пра яе будучыню. Менавіта ад таго, што мы зробім сёння, як мы паставімся да дзіцячых праблемаў цяпер, залежыць заўтрашні дзень. Дзеці – самае дарагое, што ў нас ёсць. У іх рукі мы перадаём нашу будучыню, ад іх залежыць, як будзе развівацца наша родная Беларусь.

Сёння дзяржава робіць усё для таго, каб з самых першых хвілін свайго з’яўлення на свет нашы дзеці раслі ў атмасферы клопату і любові, каб жыццё маленькіх грамадзян было мірным, спакойным і абароненым ад бедаў і нягодаў, каб кожнае дзіця магло раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары. Па-ранейшаму прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці застаюцца падтрымка мацярынства і дзяцінства, абарона правоў і законных інтарэсаў дзіцяці.

Дарагія землякі! Жадаем вам і вашым дзецям моцнага здароўя, дабрабыту, сямейнага цяпла, поспехаў. Дарыце дзецям клопат і ўвагу. Беражыце, абараняйце, паважайце, любіце іх!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Похожие публикации