Паважаныя абаронцы правапарадку! Паважаныя ветэраны органаў унутраных спраў!

Віншуем вас з прафесійным святам і выказваем падзяку за самаадданую службу. Ваша служба – залог грамадскай стабільнасці і ўстойлівага развіцця нашай дзяржавы, гарантыя бяспекі, здароўя і спакою грамадзян.

З першых дзён набыцця незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі органаў унутраных спраў дастойна нясуць званне абаронцаў закона, для якіх вернасць Радзіме і прысязе, ідэалам справядлівасці і гуманізму сталі сэнсам жыцця.

Ад узроўню прафесіяналізму міліцыі шмат у чым залежаць давер грамадства да ўлады, сацыяльная і эканамічная стабільнасць краіны, упэўненасць людзей у заўтрашнім дні.

Віншуем родных і блізкіх ветэранаў, супрацоўнікаў і ваеннаслужачых, выказваем ім удзячнасць за разуменне важнасці міліцэйскай работы, за хваляванне, трывогі і часам бяссонныя ночы, праведзеныя ў чаканні са службы. Няхай у кожнай сям’і пануюць мір і згода, а жыццё напаўняецца яркімі падзеямі, поспехамі і дасягненнямі, любоўю і клопатам родных і блізкіх вам людзей.

У гэты святочны дзень жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і далейшых поспехаў у вырашэнні адказных задач на карысць Айчыны.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

6 минут ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

24 минуты ago

Кто подпадает под амнистию в связи с Годом белорусской женщины? Чуприс раскрыла детали законопроекта

Заместитель главы Администрации Президента Ольга Чуприс раскрыла подробности законопроекта "Об амнистии в связи с Годом…

4 часа ago

Знаёмцеся з карыснай інфармацыяй

На афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах (nalog.gov.by) можна знайсці шмат карыснай інфармацыі. Так,…

5 часов ago

«Бронза» у дятловских легкоатлетов

Команда Дятловского района успешно выступила на осеннем первенстве Гродненской области по легкой атлетике среди юношей…

6 часов ago

Выязная калегія ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама праходзіць на Дзятлаўшчыне

У другой палове дня ў райвыканкаме практычную частку мерапрыемства змяніла пасяджэнне выязной калегіі ўпраўлення культуры…

21 час ago