3 чэрвеня адзначаецца прафесійнае свята працаўнікоў зямлі – людзей, дзякуючы працы якіх упарадкоўваецца глеба, ствараюцца спрыяльныя для сельскай гаспадаркі ўмовы.

Работа прадпрыемстваў вашай галіны мае вялікае значэнне для развіцця аграпрамысловага комплексу Беларусі, стварае перадумовы для нарошчвання вытворчасці, умацавання рэальнага сектара эканомікі.

Дзякуем вам за самаадданую працу і выказваем упэўненасць, што вы і надалей будзеце сумленна выконваць свой прафесійны абавязак.

Жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця кожнаму дому. Бадзёрасці вам і энергіі. Шчасця і здароўя вашым родным і блізкім.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации