Патрыятычны велапрабег у Дзятлаве (+відэа)

У другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні свята аматары здаровага ладу жыцця – прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь і школьнікі – прынялі ўдзел у патрыятычным велапрабегу.

Старт акцыі быў дадзены каля помніка Іосіфу Філідовічу, дзе інструктар-метадыст па турызме Дзятлаўскага ФСК Алена Абрамчык нагадала прысутным аб подзвігу ліпічанскага Сусаніна.

Веласіпедысты ўсклалі кветкі да манумента герою.

У суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ калона, адзначаная колерамі дзяржаўнай сімволікі, адправілася па вуліцах Дзятлава. Велапрабег завяршыўся на знакавым для дзятлаўчан месцы – каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.

Настаўніца сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Наталля Белаус прымала ўдзел у велапрабегу разам са сваімі навучэнцамі. Яна падзялілася меркаваннем аб мерапрыемстве:

– Мы далучыліся да патрыятычнага велапрабегу ў межах абласной акцыі “Сімвалы міру і стварэння”.  Такім чынам ушаноўваем памяць нашых дзядоў, прадзедаў, бацькоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны за нашу мірную будучыню, вызвалялі наш край ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Разам з тым выказваем даніну павагі да дзяржаўных сімвалаў нашай маладой квітнеючай суверэннай дзяржавы.  Сумесны ўдзел з дзецьмі ў велапрабегу  – добрая магчымасць далучыць школьнікаў да мерапрыемстваў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Мяне радуе той факт, што з гэтага года свята прысвечана не толькі Дзяржаўным гербу і сцягу, але і гімну Рэспублікі Беларусь, у якім сканцэнтраваны вопыт, характар беларускага народа і сувязь пакаленняў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

35 минут ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

2 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

2 часа ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

5 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

5 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

5 часов ago