Пытанне: навошта работніку аховы арганізацыі знакі адрознення?

Адказ спецыяліста па ліцэнзаванні 1-й катэгорыі ліцэнзійна-кантрольнай групы штаба Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь Аляксандра Зенава.

– Згодна з дзеючым законам, з мэтай выканання часткі 5 артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахоўнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” ад 8 лістапада 2006 года №175-З, абзаца 6 падпункта 382.1 пункта 382 Палажэння аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2010 года №450 “Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці” работнікі аховы арганізацый, прадпрыемстваў абавязаны несці службу пры наяўнасці службовых пасведчанняў і жэтонаў.

Што сабой уяўляюць пасведчанні і жэтоны, падрабязна ўказана ў пастанове Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2010 года №404 “Аб устанаўленні ўзораў і апісанняў службовага пасведчання і жэтона работніка аховы арганізацый, якая не валодае правам стварэння ваенізаванай аховы”.

Неабходна ўдакладніць, што пасведчанне і жэтоны вырабляюцца на кожнага работніка аховы індывідуальна, і калі пасведчанні пасля звальнення афармляюцца новыя, то жэтоны выкарыстоўваюцца да іх зносу.

За парушэнне дадзенага патрабавання прадугледжана адказнасць па арт. 23.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь ад 21.04.2003 года і юрыдычная асоба караецца штрафам у памеры да ста базавых велічыняў з канфіскацыяй прадметаў і спецыяльных сродкаў ахоўнай дзейнасці або без канфіскацыі.

Таццяна ГРЫЦУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации