Пастаянная работа і кантроль даюць добры вынік

Жывёлагадоўля – не толькі вырошчванне, догляд і кармленне жывёл. Па-сапраўднаму высокія дасягненні і добрыя перспектывы галіны – вынік навуковага прагрэсу, пастаяннай статыстыкі і ўважлівага адбору. У размове з дырэктарам Дзятлаўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Селекцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі” Ірынай Грыбінюковай абмеркавалі, дзе пачынаецца вялікае малако і даведаліся, у колькі гадзін заступаюць на работу спецыялісты арганізацыі.

– Ірына Міхайлаўна, чым займаецца ваша прадпрыемства?

– Наша работа накіравана на паляпшэнне пародных і прадукцыйных якасцяў сельскагаспадарчых жывёл шляхам штучнага асемянення спермай высокапрадукцыйных быкоў. Калі казаць па-простаму, тое, колькі карова будзе даваць малака, якой тлустасці, як яна будзе развівацца можна прагназаваць і закласці яшчэ да нараджэння жывёлы, і наша задача дапамагчы ў гэтым спецыялістам жывёлагадоўлі раёна. У гаспадарках Дзятлаўшчыны на 1 лістапада налічваецца 10 853 каровы малочнага статка. Амаль усе гаспадаркі займаюцца развядзеннем кароў галшцінскай малочнай пароды. Мэта ўзнаўлення статка – яго пастаяннае ўдасканаленне, забеспячэнне высокай прадукцыйнасцікароў і рытмічнай вытворчасці малака высокай якасці.

– Якія задачы выконваеце ў паўсядзённай рабоце?

– Асноўныя задачы, пастаўленыя для арганізацыі работы ў раёне – гэта планаванне і разлік абароту статка, ацэнка ўзнаўляльных якасцей жывёл, арганізацыя іх асемянення. Таксама ажыццяўляем селекцыйна-племянную работу, кантроль і аналіз паказчыкаў статка і кіраванне выбракоўваннем жывёл. Мы рэгулярна збіраем справаздачы ад заатэхнікаў-селекцыянераў усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна, каб бачыць сітуацыю ў дынаміцы і станоўча ўплываць на яе.  

– Атрымліваецца, ваша работа кабінетная?

– Зусім наадварот. Эфектыўнасць узнаўлення буйной рагатай жывёлы залежыць ад арганізацыі работы са статкам. Своечасовае выяўленне палявання, якасць апладнення, аналіз паказчыкаў, падбор генетыкі і ўзаемадзеянне спецыялістаў – кожны з гэтых працэсаў уплывае на вынікі. І нашы работнікі першыя памочнікі ў гэтым гаспадаркам Дзятлаўшчыны. Селекцыйна-племянны цэнтр абслугоўвае сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна ў вядзенні базы племяннога ўліку жывёл для кантролю паказчыкаў прадукцыйнасці малочных кароў і недапушчэння інбрыдынгу. У гаспадарках, дзе няма сваіх тэхнікаў-асеменатараў, нашы работнікі аказваюць такія паслугі на пастаяннай аснове.

– Адкуль бяруцца высокапрадукцыйныя быкі для добрага патомства?

– Асемяненне праводзім матэрыялам высокапрадукцыйных жывёл, які набываем у РУСП “Гродзенскае племпрадпрыемства”. Захоўваецца генетычны матэрыял у сховішчы ў спецыяльных сасудах Дзьюара пры тэмпературы мінус196 градусаў. Таксама спецыялісты цэнтра аказваюць гаспадаркам паслугі па барацьбе з бясплоддзем кароў. Для ранняй дыягностыкі сцельнасці і выяўлення гінекалагічна хворых жывёл выкарыстоўваецца ўльтрагукавы сканер.

– Раскажыце пра свой калектыў. З якімі арганізацыямі раёна і вобласці супрацоўнічаеце?

– Калектыў селекцыйна-племяннога цэнтра невялікі, але эфектыўны. У нас працуюць вядучы заатэхнік, галоўны бухгалтар, тры ветэрынарныя дактары-гінеколагі, тры вадзіцелі, якія абслугоўваюць выезды спецыялістаў у гаспадаркі раёна. Рабочы графік кожнага з супрацоўнікаў распісаны надоўга наперад. Працоўны дзень пачынаецца а 6-й гадзіне раніцы з выезду ў гаспадарку. Часткова абслугоўваем ААТ “Дварэц-Агра”, “Граніт-Агра”, ТАА “РоданАграПол”, поўнасцю – КСУП “Войневічы” і “Жукоўшчына”. Таксама падмяняем працоўныя водпускі работнікаў гаспадарак раёна. Спецыялісты нашага цэнтра ў пытаннях узнаўлення статка пастаянна супрацоўнічаюць з раённай ветэрынарнай службай, вучонымі Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта, бо для дасягнення выніку неабходна своечасова абменьвацца інфармацыяй і ўзгадняць дзеянні.

– Якая ваша роля ў рабочым працэсе?

– Мне як кіраўніку неабходна звяртаць увагу на эфектыўнасць дзейнасці спецыялістаў. Раблю аналіз работы з непераходзячымі ў паляванне каровамі, кантралюю даведзеныя заданні па асемяненні і атрыманні прыплоду, праводжу пастаянны маніторынг своечасовага апрыходавання цялят. Рэгулярныя справаздачы ад заатэхнікаў-селекцыянераў гаспадарак дапамаюць зразумець, куды найперш трэба выязджаць з праверкай, а дзе і тэрмінова дапамагаць. Для разумення агульнай сітуацыі неабходна не толькі бачыць лічбы, але і аналізаваць працэсы, якія ўплываюць на іх.

– Што пажадаеце калектыву і ўсім работнікам АПК з нагоды свята?

– Аб сваіх задачах і адказнасці работнікі селекцыйна-племяннога цэнтра памятаюць заўсёды, разумеючы, што ад іх укладу ў многім залежаць далейшыя поспехі развіцця не толькі ў раёне, але і жывёлагадоўчай галіны нашай краіны. Хачу падзякаваць ім за прафесіяналізм і адданасць сваёй справе. У такое вялікае і важнае для нас усіх свята – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК хачу пажадаць усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, мірнага неба над галавой. Шчыра жадаю, каб мы мелі чаканы вынік, каб ішло пастаяннае развіццё галіны, а самі работнікі атрымлівалі станоўчыя эмоцыі. Для гэтага ўсім разам трэба добра і зладжана папрацаваць.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

4 часа ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

4 часа ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

6 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

6 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

6 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

6 часов ago