У час моладзевага форуму “Беларусь – гэта мы!”, які праходзіў у Гродне напачатку кастрычніка, паступіла прапанова напісаць пасланне нашчадкам ад моладзі Прынёманскага краю ХХІ стагоддзя.

У сувязі з гэтым Гродзенскі абласны камітэт ГА “БРСМ” запускае адкрыты конкурс па напісанні паслання і выбары месца для змяшчэння капсулы з ім.

На Дзятлаўшчыне паўдзельнічаць у раённым этапе конкурсу можна да 23 кастрычніка ўключна. Свае прапановы дасылайце у раённы камітэт ГА “БРСМ” на электронны адрас brsm@dytlovo.gov.by.

Лепшыя работы будуць накіраваны ў Гродна для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу. Далучайцеся і пакіньце свой след у гісторыі!

Ірына КАЎКЕЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации