Жыллёва-камунальная гаспадарка – гэта самастойная сфера ў сістэме эканомікі краіны, асноўнай мэтай функцыянавання якой з’яўляецца задавальненне патрэбаў насельніцтва і прадпрыемстваў у паслугах, якія забяспечваюць нармальныя ўмовы жыцця і працы.

Адным з асноўных складнікаў дзяржаўнага кіравання дадзенай сферы з’яўляецца кантроль яе дзейнасці.

Так, у 2018 годзе праведзена праверка Іўеўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у час якой устаноўлены факты аплаты з раённага бюджэту работ па бягучым рамонце жыллёвага фонду, віды якіх не ўключаны ў пералік відаў работ па бягучым рамонце жыллёвага фонду, якія падлягаюць фінансаванню з мясцовага бюджэту.

У выніку адсутнасці належнага кантролю з боку службовых асобаў прадпрыемства за захаванасцю таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў у ходзе праверкі ўстаноўлена іх недастача на агульную суму 45878,97 рубля.

Прадпрыемствам надаецца недастатковая ўвага своечасовасці разлікаў насельніцтва за аказаныя жыллёва-камунальныя паслугі.

Па выніках праверкі вінаватыя службовыя асобы будуць прыцягнутыя да адказнасці, а матэрыялы накіраваны ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі дзеяння вінаватых, якія прывялі да недастачы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў.

Кантроль за дзейнасцю арганізацый сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі працягваецца.

Наталля КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

Стоит почитать:

Вадзіцелі, у Дзятлаве ўсталявалі датчык кантролю хуткасці
День молодёжи
Районный туристический слет. Награждение
Районный туристический слет. Плавание «На чем попало» (фото+3видео)

 

 

 

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации