У рамках сустрэчы старшыні Дзятлаўскага раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандра Бараноўскага і дэлегата УНС, намесніцы начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяны Умоўскай з калектывамі Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна і Гезгалаўскага дзіцячага сада адбылося ўрачыстае ўручэнне партыйных білетаў.

Аляксандр Бараноўскі расказаў прысутным, што Беларуская партыя “Белая Русь” прадаўжае актыўную дзейнасць па далучэнні новых прыхільнікаў і павелічэнні колькасці партыйцаў.

– У рэспубліцы нас ужо 75 тысяч, на Гродзеншчыне – 7,5 тысячы, на Дзятлаўшчыне – каля 300 чалавек, – падкрэсліў Аляксандр Станіслававіч. – Самымі актыўнымі па ўступленні ў партыйныя рады прадаўжаюць заставацца прадстаўнікі педагагічнай сферы нашага раёна. Партыя “Белая Русь” з’яўляецца палітычнай, стаіць на пазіцыях Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і падтрымлівае курс на суверэнітэт і незалежнасць Беларусі.




Аляксандр Бараноўскі ўручыў партыйныя білеты прадстаўнікам абодвух педагагічных калектываў, павіншаваў новых аднапартыйцаў са знакавай падзеяй іх грамадска-палітычнага жыцця, пажадаў поспехаў на ніве партыйнай дзейнасці.




Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае