Рады членаў раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” папоўнілі педагогі Дварэцкай сярэдняй школы і мясцовага дзіцячага сада. Кіраўнік аддзялення, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі расказаў пра дзейнасць і планы партыі, уручыў білеты.


– Хоць партыя “Белая Русь” арганізавана не так даўно, але набірае ўсё большую папулярнасць у жыхароў нашай краіны, і на сёння налічваецца ўжо каля 75 тысяч яе членаў, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч. – Партыя поўнасцю падтрымлівае палітыку нашага Прэзідэнта, яна за суверэнітэт, стабільнасць, дабрабыт, абарону правоў і законных інтарэсаў працоўных, дынамічнае развіццё краіны. Раю ўсім уступаць у партыю, бо яна будзе набіраць большую палітычную ролю ў нашым грамадстве, і кожны можа стаць неад’емнай яе часткай.
Мне вельмі прыемна ўручыць білеты членам вашага калектыву. Віншую вас з гэтай падзеяй і жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, спакою, міру і працвітання.







Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае