У чацвер, 18 жніўня, у раёне адбыўся Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працоўныя калектывы наведалі раённыя інфармацыйныя групы.
У СВК “Вензавец” працавала інфармацыйная група на чале са старшынёй райвыканкама А. Дубовікам. З інфармацыяй “Парламент – прадстаўнічы і заканадаўчы логан краіны” перад прысутнымі выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. Калодка.
Удзельнікі інфармацыйнай групы пасля сходу прадоўжылі работу на мясцовых вытворчых і сацыяльных аб’ектах.
НА ФОТАЗДЫМКАХ: абмеркаванне праблемнага пытання (старшыня райвыканкама А. Дубовік на фота злева); педкалектыў Вензавецкай школы рыхтуецца да новага навучальнага года.
Фота і тэкст Б. ВАРНЫ