Традыцыйны вечар сустрэчы сабраў 3 лютага выпускнікоў Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Вядучыя, выпускнікі 2018 года, запрасілі ўсіх прысутных адправіцца на прагулку ў незвычайны парк – «Парк нашага дзяцінства».

Па-асабліваму цёпла было ад усмешак, радасці сустрэч з сябрамі, аднакласнікамі, любімымі настаўнікамі. Галоўным дрэвам парку стала дрэва «Родная школа», якое заззяла яркімі агнямі падчас успамінаў аб бестурботным дзяцінстве, што прайшло ў сценах роднай школы. На «Алеі сяброўскіх сустрэч» ганаровымі гасцямі сталі выпускнікі-юбіляры, якія скончылі школу ў 1978, 1988, 1998, 2008, 2013 гадах, а таксама выпускнікі, якія скончылі школу ў 2017 годзе.

Багацце пачуццяў выклікала ў кагосьці радасць, у кагосьці слёзы пры запальванні дрэў на «Алеі сяброўскіх сустрэч» і «Алеі памяці». Выпускнікі розных гадоў перагарталі старонкі школьных альбомаў, якія захоўваюць незабыўныя моманты школьнага жыцця, і запалілі свае юбілейныя дрэвы.

А выпускнікі 2018 года, якія яшчэ не зусім ўсведамляюць важнасць таго, што хутка растануцца са школай, са сваімі школьнымі сябрамі, запальваючы ў парку дзяцінства Дрэва юнацтва, выказалі прысутным словы ўпэўненасці, што ў сэрцах гасцей засталася часцінка цяпла ад сустрэчы адзін з адным.

Цёплы, раскошны, незабыўны вечар падарыла школа кожнаму выпускніку.

Кацярына Бялятка,
член камітэта “БРСМ”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации