У Дзятлаве гучна прайшоў вулічны моладзевы капуснік “Тваё лета” (+відэа)

Яскравым акордам адыходзячага лета стаў моладзевы вулічны капуснік “Тваё лета-2019!”.

Свята, якое паспела стаць традыцыйным і чаканым, сёлета змяніла фармат і пашырыла аўдыторыю. Дзякуючы рознапланавасці праграмы, да юных узростам гледачоў далучыліся маладыя душой.

Арганізатарам свята выступіў сектар па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Адкрылася мерапрыества “Паланэзам” у выкананні дзіцячай танцавальнай студыі “Сунічкі” пад кіраўніцтвам Людмілы Хрысценка.

Працягам і кульмінацыяй свята стаў шырока анансаваны парад нявест. На вулічны подыум выйшлі мясцовыя прыгажуні ў вясельных строях розных фасонаў. Вытанчанасць і грацыя, прыгажосць і маладосць – усё гэта дэманстравалі ўдзельніцы дэфіле пад мелодыі саксафона ў выкананні Уладзіслава Чарняўскага. Парад нявест стаў адначасова і своеасаблівым конкурсам прыгажосці. Адказаўшы на пытанні вядучых, дзяўчаты былі выкупаныя ў авацыях публікі. Па ўзроўню апладысментаў і вызначылася пераможца конкурсу.

Ёю стала наша зямлячка з Вензаўца Аляксандра Маленчык. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў Беларускім Дзяржаўным тэхналагічным універсітэце і заканчэння магістратуры яна працуе ў фармацэўтыцы, але не ўяўляе сваё жыццё без песні (што пазней яна прадэманстравала гледачам). Заўважым, што Аляксандра ўжо мае абранніка сэрца, таму, магчыма, у хуткім часе яна апране вясельную сукенку для ўласнага бенефіса. На памяць аб мерапрыемстве пераможца атрымала падарунак ад раённай арганізаці ГА “БРСМ”. Усе ўдзельніцы параду нявест былі адзначаны дыпломамі.

Градус весялосці капусніка павысіла выступленне на галоўнай сцэне мерапрыемства цыганскага калектыву “Бахталачы”. Не заморскага, а свайго, складзенага з дзятлаўскіх артыстаў. Госці свята пабачылі ў выкананні калектыву аўтэнчычны цыгансці абрад шанавання жаніха і нявесты, паслухалі цыганскія песні, падзівіліся на задорныя цыганскія танцы, ад якім самому не стаіцца на месцы.

Тым часам, у парку для дзяцей працавалі надзіманая горка і батут, а падлеткі ў чаканні старту “Colоr-фэсту” распачалі вясёлыя гульні з фарбай. Расфарбаваныя ў розныя колеры вясёлкі (і не толькі), яны змешваліся са святочным натоўпам і дадавалі святу яркую нотку.

Пасля музычнай “гісторыі кахання” ад Марыны Шаўчук, на сцэну выйшаў ансамбль “Прымакі”. І стала зразумела: зараз будуць народныя песні, жарты і абавязкова – гульні. Адмыслова, па-беларуску забаўляць публіку – “каронка” гэтага калектыву.

У праграме вулічнага капусніка “Тваё лета 2019” прагучалі папулярныя песні ад артыстаў Дзятлаўшчыны. Аматары і знаўцы музыкі паспрабавалі свае сілы ў гульні “Адгадай мелодыю”. Цягам усяго мерапрыемства для яго гасцей працавала выстава-продаж вырабаў ад майстроў-умельцаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Моладзевае, а насамрэч, усеўзроставае свята завяршылася зацемна чаканым “Colоr-фэстам”.

Наталля АВЯРЧУК

 

 

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

21 час ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

1 день ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago