Памяць – святы абавязак кожнага

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам старшыні аддзялення, старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага 24 чэрвеня на базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна адбылася дыялогавая пляцоўка “Беларусь памятае” ў рамках 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Каб пагрузіць прысутных у атмасферу ваеннага ліхалецця на тэрыторыі нашага раёна, супрацоўнікі Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея зрабілі невялікі экскурс у мінулае. Яны расказалі пра першы бой на Гродзеншчыне, які прыняла трэцяя пагранзастава 86-га пагранатрада, якой камандаваў лейтэнант Віктар Усаў, узгадалі падзеі пры адступленні на пераправе праз раку Шчара, міласэрнасць і подзвіг мясцовых жанчын, якія, рызыкуючы жыццём, прытулілі параненых чырвонаармейцаў, апошні бой чатырнаццаці савецкіх салдат на чале з лейтэнантам Міхаілам Лебедзевым у раёне дзятлаўскіх могілак, жахах акупацыі і зверствах фашыстаў і іх памочнікаў на нашай зямлі.

– 22 чэрвеня для мяне, як любога нармальнага чалавека, які вырас у перыяд, пакуль жывымі былі ветэраны і сведкі вайны, мае надзвычай важнае значэнне, – падзяліўся думкамі старшыня раённага савета ветэранаў Генадзь Суравец, – Усе, хто перажыў ваеннае ліхалецце, гаварылі адно: “Беражыце мір”. Думаю, вы ведаеце, праз што давялося прайсці нашым продкам, колькі жыццяў адабрала вайна. Таму галоўная задача сучаснікаў – памяць пра загінулых і жахі фашызму. Нездарма па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь была ўзбуджана крымінальная справа аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд. Нават і праз больш чым восемдзесят гадоў устанаўліваюцца ўсё новыя, невядомыя раней месцы пахавання. Мяркую, пакуль мы памятаем тыя страшныя падзеі, яны не паўтарацца, і наша задача – перадаваць гэту памяць наступным пакаленням.

– Мне неаднаразова даводзілася сустракацца з ветэранамі вайны, партызанамі, тымі, хто перажыў акупацыю, – расказаў Аляксандр Бараноўскі. – Раней, каб не здараліся міжнацыянальныя канфлікты, было прынята замоўчваць ролю памочнікаў фашыстаў: украінскіх, прыбалтыйскіх, іншых карных батальёнаў, якія зверствавалі на беларускай зямлі. Вы ведаеце, што на тэрыторыі нашага раёна пахавана больш за 18 тысяч мірных жыхароў, якія былі знішчаны ў гады акупацыі. Цяпер трэба расказваць праўду аб тым, што было, каб моладзь ведала і гісторыя не паўтарылася. Беларусь страціла больш насельніцтва, чым іншыя рэспублікі былога СССР, але яна аказалася самай стойкай: зямля гарэла пад нагамі ворагаў ад супраціўлення народа. На жаль, у нашым раёне сёння не засталося ветэранаў, таму цяпер наш з вамі абавязак расказваць праўду падрастаючаму пакаленню. Фашызм зноў паднімае галаву, прычым недалёка ад межаў Беларусі, і нам трэба зрабіць усё, што ад нас залежыць, каб беларусам больш ніколі не давялося перажыць жахаў вайны.

Аляксандр Бараноўскі пажадаў удзельнікам дыялогавай пляцоўкі мірнага чыстага неба, дабрабыту і спакойнага жыцця, якое дазваляе расціць хлеб, гадаваць дзяцей, упэўнена глядзець у будучыню.   

Карыстаючыся выпадкам, Аляксандр Станіслававіч уручыў партыйныя білеты тым, хто нядаўна папоўніў рады раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь”.

Напрыканцы прысутныя пазнаёміліся з выставай ад Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея аб подзвігах і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Поможем Ивану Ашуркину

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

1 час ago

Дзяржаўная падтрымка. Адрасная дапамога на падрыхтоўку да школы

У жыцці любога чалавека могуць скласціся абставіны, з якімі не заўжды справішся ўласнымі сіламі. У…

1 час ago

Внимание! Сильная жара

Внимание! В дневные часы 6 августа (четверг) во многих районах Гродненской области максимальная температура воздуха…

18 часов ago

Какие темы обсуждались на встрече Натальи Кочановой с председателями местных Советов депутатов

Свято-Успенский Жировичский митрополичий мужской монастырь стал местом встречи Председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь…

18 часов ago

Вот и первые участники нашего конкурса “За гранью грядки”

«Перамога» напоминает про ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся…

18 часов ago

Дзе на Дзятлаўшчыне з’явіліся школьныя паліцы?

На календары жнівень, і бацькі школьнікаў усё часцей звяртаюць увагу на цэны і асартымент, плануюць…

18 часов ago