У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве прайшла Урачыстасць Вербнай нядзелі – асвячэнне галінак вярбы.

Пальмавая нядзеля, або Вербніца, – гэта свята ў гонар уваходу Езуса Хрыста са сваімі вучнямі ў Іерусалім на вясновае свята Пасхі.

У час імпрэзы прыхаджане віталі ксяндза-пробашча Здзіслава Пікулу, які вёў восліка.

У Беларусі замест пальмавых галінак, якімі некалі сустракалі ўваход Ісуса Хрыста ў Іерусалім, вернікі прыносяць у храм вярбу. Галінка вярбы сімвалізуе сабой перамогу жыцця над смерцю. Асвячоную галінку прынята захоўваць у доме ўвесь наступны год. Апошнюю нядзелю Вялікага Посту называюць таксама Нядзеляй Пакуты Пана. Яна распачынае вялікі тыдзень, які заканчваецца ў Вялікдзень.

Урачыстасць мае радасны характар, бо з яе пачынаецца літургічны ўспамін падзей, у якіх здзейснілася збаўленне свету. Хрысціянскія таямніцы веры ўзаемна прасякаюць адна адну: хвала і радасць ствараюць непадзельную цэласнасць з цярпеннем, а яно, у сваю чаргу, прадвяшчае ўваскрэсенне і збаўленне. Удзел у літургіі Пальмавай нядзелі азначае згоду вернікаў прыняць крыж і цярпенне з Хрыстом. Згоду ісці да жыцця не іншым, а менавіта гэтым шляхам – шляхам, які паказаў нам Збаўца.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

12 февраля, 2025
У КСУП “Жукоўшчына” – новы кіраўнік
Как работает упрощенный механизм назначения пенсии, рассказали в Минтруда

Похожие публикации