У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве вернікі ўрачыста сустрэлі Вербніцу, ці Пальмавую нядзелю, якая святкуецца ў памяць уваходу Ісуса Хрыста ў Іерусалім.
Тут прыйшла святочная імша і асвячэнне галінак вярбы.
У час імпрэзы прыхаджане віталі ксяндза-пробашча Здзіслава Пікулу, які вёў восліка.
У Беларусі замест пальмавых галінак, якімі некалі сустракалі ўваход Ісуса Хрыста ў Іерусалім, вернікі прыносяць у храм вярбу. Галінка вярбы сімвалізуе сабой перамогу жыцця над смерцю. Асвячоную галінку прынята захоўваць у доме ўвесь наступны год. Апошнюю нядзелю Вялікага Посту называюць таксама Нядзеляй Пакуты Пана. Яна распачынае вялікі тыдзень, які заканчваецца ў Вялікдзень.
Урачыстасць мае радасны характар, бо з яе пачынаецца літургічны ўспамін падзей, у якіх здзейснілася збаўленне свету. Хрысціянскія таямніцы веры ўзаемна прасякаюць адна адну: хвала і радасць ствараюць непадзельную цэласнасць з цярпеннем, а яно, у сваю чаргу, прадвяшчае ўваскрэсенне і збаўленне. Удзел у літургіі Пальмавай нядзелі азначае згоду вернікаў прыняць крыж і цярпенне з Хрыстом. Згоду ісці да жыцця не іншым, а менавіта гэтым шляхам – шляхам, які паказаў нам Збаўца.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…
Сацыяльна значная літаратура – творы, якія дапамагаюць фарміраваць каштоўнасці, захоўваць гістарычную памяць і выхоўваць любоў…