Па паведамленнях рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі 31 студзеня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны правяло анлайн-канферэнцыю па тэме занятасці.
Палова пытанняў тычылася работы за мяжой. Беларусы даволі актыўна цікавяцца, як пацвярджаць свой статус, каб не трапіць у спісы незанятых у эканоміцы, задаюць пытанні, што яшчэ можа змяніцца для беспрацоўных у нашай краіне.
Першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч паведаміў, што ў цяперашні час пытанне аб увядзенні новых паслугаў, якія не занятыя ў эканоміцы беларусы павінны аплачваць па поўных тарыфах, не разглядаецца. Затое тыя правілы, якія ўжо дзейнічаюць, распаўсюджваюцца на грамадзян нашай рэспублікі, незалежна ад месца іх пражывання.
Нагадаем, што па эканамічна абгрунтаваных тарыфах з 1 студзеня тыя, хто трапіў у базу і мае ва ўласнасці кватэры, павінны плаціць за гарачае водазабеспячэнне, а з 1 кастрычніка яшчэ і за газазабеспячэнне і цеплазабеспячэнне.
Ірына СТЫРНІК
Афіцэрамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку ўпартай працы, вучобы, выхавання і пераадолення цяжкасцей. Так…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны! Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам! Стратэгічна важная галіна народна-гаспадарчага…
Костюковичи /Корр. БЕЛТА/. Какие сюжеты в современной литературе самые интересные, журналистам рассказал министр информации Дмитрий…
5 сентября в 15-08 спасателям на линию "101" поступило сообщение о пожаре жилого дома в…
Сегодня гродненцы отмечают 898-летие города, и уже много лет его неотъемлемой частью является масштабный Сырный…
Пачатак верасня – час адкрыццяў, новых ведаў і шчырых усмешак. Менавіта ў гэтыя восеньскія дні…