Categories: Падзеі

Паклікала вясёлая эстафета

Весела, цікава, з пажаданнямі і падарункамі для выхаванцаў прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава прайшоў Міжнародны дзень абароны дзяцей. Па-святочнаму прыбраная пляцоўка пад адкрытым небам хутка запаўнялася гасцямі. На свята завіталі прадстаўнікі ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын», «БРСМ», раённага савета ветэранаў, раённага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд».

Музычныя віншаванні для ўдзельнікаў сустрэчы падрыхтавалі навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава з педагогам Святланай Андрунінай.

Пасля некалькіх песень і дынамічнага танца дзяцей на старт паклікала вясёлая эстафета. Да выхаванцаў прытулка далучыліся іх равеснікі-валанцёры.

Юныя спартсмены падзяліліся на дзве каманды – “Лідары” і “Аптымісты”. Пераборваючы смех, дзеці выконвалі заданні эстафеты. Давялося пабегаць у валёнках і шубах, насіць шклянкі з вадой на тэнісных ракетках, збіраць рукзакі для пахода і нават надзяваць процівагазы. У час спаборніцтваў хутчэй прыходзіць на фініш атрымлівалася ў каманды “Лідары”, якая і стала пераможцай. Аднак зарад бадзёрасці і добры настрой атрымалі ўсе спартсмены.

Не менш прыемным момантам свята стала ўручэнне выхаванцам прытулка падарункаў ад гасцей свята.

Ірына КАЎКЕЛЬ

 

Стоит почитать:

Прафсаюзы і Чырвоны Крыж – дзецям

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Ребенок – главный пассажир!

administrator

View Comments

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

2 часа ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

3 часа ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

3 часа ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

3 часа ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

3 часа ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

3 часа ago