Весела, цікава, з пажаданнямі і падарункамі для выхаванцаў прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава прайшоў Міжнародны дзень абароны дзяцей. Па-святочнаму прыбраная пляцоўка пад адкрытым небам хутка запаўнялася гасцямі. На свята завіталі прадстаўнікі ААТ “ААБ Беларусбанк”, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын”, “БРСМ”, раённага савета ветэранаў, раённага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”.

Музычныя віншаванні для ўдзельнікаў сустрэчы падрыхтавалі навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава з педагогам Святланай Андрунінай.

Пасля некалькіх песень і дынамічнага танца дзяцей на старт паклікала вясёлая эстафета. Да выхаванцаў прытулка далучыліся іх равеснікі-валанцёры.

Юныя спартсмены падзяліліся на дзве каманды – “Лідары” і “Аптымісты”. Пераборваючы смех, дзеці выконвалі заданні эстафеты. Давялося пабегаць у валёнках і шубах, насіць шклянкі з вадой на тэнісных ракетках, збіраць рукзакі для пахода і нават надзяваць процівагазы. У час спаборніцтваў хутчэй прыходзіць на фініш атрымлівалася ў каманды “Лідары”, якая і стала пераможцай. Аднак зарад бадзёрасці і добры настрой атрымалі ўсе спартсмены.

Не менш прыемным момантам свята стала ўручэнне выхаванцам прытулка падарункаў ад гасцей свята.

Ірына КАЎКЕЛЬ

 

Стоит почитать:

Прафсаюзы і Чырвоны Крыж – дзецям

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Ребенок – главный пассажир!

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

1 Комментарий

  • Молодцы! Отличный праздник.

Оставьте ответ Иван Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации