Усё больш нераўнадушных дзятлаўчан далучаюцца да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”, мэта якой – аднаўленне ляснога фонду краіны. У Вензавецкім лясніцтве высаджвалі дрэўцы работнікі сферы адукацыі.


Ляснічы Дзмітрый Ваніслаўчык правёў уводны інструктаж па тэхніцы бяспекі, асаблівасцях высадкі лясных культур, расказаў, што плануюць засадзіць плошчу 1,7 гектара: сем радоў сасны, тры – елкі, адзін – бярозы.







– Педагогі штогод удзельнічаюць у гэтай рэспубліканскай акцыі, – адзначыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама, старшыня раённага аддзялення партыі “Белая Русь” Марына Лашкоўская. – Лес – наша багацце, гэта здароўе, чыстае паветра, даючы яму новае жыццё, мы пакінем яго будучым пакаленням. Няхай гэта і маленькі, але значны ўклад у развіццё лясной гаспадаркі Беларусі. Сёння ў нас з калегамі самы цудоўны настрой, якому спрыяе сонечнае надвор’е, свежае паветра і ўсведамленне таго, якую карысную справу робім. А яшчэ ўспамінаецца, як мы ў дзяцінстве таксама ўсёй школай хадзілі на пасадку лесу. Па магчымасці, будзем і надалей удзельнічаць у падобных мерапрыемствах, школы цесна супрацоўнічаюць з лясніцтвамі, заўжды адгукаемся на любыя просьбы.






Акцыя “Дай лесу новае жыццё!” будзе доўжыцца да 12 красавіка, прыняць удзел у ёй могуць усе жадаючыя.

Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#образование #нашалепшае #нашелучшее