22 верасня адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля, у які вадзіцелям прапануецца адмовіцца ад выкарыстання транспартных сродкаў.
Мерапрыемства заклікана звярнуць увагу грамадскасці на экалагічныя праблемы, у тым ліку на якасць атмасфернага паветра.
У працэсе функцыянавання транспарту ў атмасферу трапляе вялікая колькасць пылу, таксічных рэчываў, якія змяшчаюцца ў адпрацаваных газах, ствараюцца высокія ўзроўні шуму, забруджваюцца паветра, глеба, водныя аб’екты ў выніку праліву гаруча-змазачных матэрыялаў.
Выкіды аўтамабіляў, перш за ўсё, небяспечныя тым, што трапляюць непасрэдна ў прыземны пласт атмасферы, дзе хуткасць ветру нязначная і таму газы дрэнна рассейваюцца. Гэта паветра, якім мы дыхаем.
Ад спальвання адной тоны дызельнага паліва, у залежнасці ад экалагічнага класа аўтамабіля, у атмасфернае паветра трапляе:
* 25-125 кг аксіду вугляроду;
* 20-55 кг вуглевадародаў;
* 7-35 кг дыяксіду азоту;
* да 15 кг сажы і іншых забруджвальных рэчываў.
На душу насельніцтва прыпадае 77 кілаграмаў забруджвальных рэчываў, якія выкідвае транспарт.
У мэтах скарачэння шкоднага ўздзеяння мабільных крыніц на навакольнае асяроддзе і здароўе насельніцтва ў краіне праводзіцца значная работа.
Напрыклад, з 2016 года ў рэспубліцы рэалізуюцца толькі такія відыпаліва, якія адпавядаюць экалагічнаму класу К5. Беларускімі вытворцамі асвоены выпуск тэхнікі, якая адпавядае экалагічным стандартам Еўра-5 і Еўра-6. Істотна абноўлены транспартныя паркі арганізацый. Паэтапна выконваецца работа па электрыфікацыі Беларускай чыгункі, ствараюцца ўмовы для веласіпеднага руху, актыўна развіваецца пасажырскі электратранспарт. Маюцца інавацыйныя распрацоўкі электрамабіляў, створаны ўмовы для іхвыкарыстання. Цяпер у Беларусі налічваецца 4 тысячы электрамабіляў, больш за 2 тысячы з іх увезена ў краіну ў бягучым годзе. Колькасць электразаправачных станцый у рэспубліцы дасягнула 600.
Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай райінспекцыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…