На пытанні жыхароў Дзятлаўскага раёна адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Жанна Сёмуха.
Пытанне: ці будзе ўваходзіць у сумесную ўласнасць мужа і жонкі пры атрыманні спадчыны па законе дарагі аўтамабіль, набыты ў шлюбе, але на сродкі ад продажу маёмасці, якая да заключэння шлюбу належала памерламу мужу і дасталася яму ў спадчыну?
Адказ: калі паміж мужам і жонкай не быў заключаны шлюбны дагавор, то аўтамабіль, набыты ў перыяд іх шлюбу, з’яўляецца агульнай сумеснай уласнасцю. Адпаведна, пры атрыманні спадчыны жонка, якая перажыла мужа, па праве ўласнасці можа прэтэндаваць на ½ долі маёмасці, якая была нажыта ў перыяд іх шлюбу.
Калі гэта аўтамабіль, набыты ў шлюбе, але на сродкі ад продажу маёмасці, якая належала памерламу да шлюбу, то зацікаўленыя спадчыннікі могуць звярнуцца ў суд з іскавай заявай аб прызнанні права ўласнасці на яго, як на асабістую маёмасць памерлага спадчынадаўцы, і выключыць аўтамабіль з саставу маёмасці, якая з’яўляецца сумеснай уласнасцю мужа і жонкі.
Пытанне: хочам купіць кватэру. Прадавец сцвярджае, што мужа ў яе няма. Як можна праверыць такую інфармацыю, каб у далейшым не ўзнікла праблем з набытай кватэрай?
Адказ: пры засведчанні дагавора куплі-продажу нерухомасці натарыус у абавязковым парадку правярае прыналежнасць маёмасці прадаўцу і тое, якім чынам яна набыта па прававызначальных дакументах (дагаворы куплі-продажу, дагаворы дарэння, пасведчанні аб праве на спадчыну і іншых), а таксама па выпісцы з адзінага рэгістра нерухомай маёмасці.
Натарыус абавязкова праверыць, ці ёсць у прадаўца муж, які можа прэтэндаваць на адчужэнне маёмасці. Факт наяўнасці або адсутнасці мужа ўстанаўліваецца па дзеючым пашпарце прадаўца. У выпадку, калі ў пашпарце прадаўца ёсць адзнака аб рэгістрацыі шлюбу і натарыус па дакументах бачыць, што маёмасць, якая адчужаецца, набыта ў шлюбе, то без згоды мужа такую здзелку засведчыць немагчыма. Калі муж памёр, факт абавязкова пацвярджаецца даведкай аб смерці (у тым ліку высвятляецца, ці ёсць спадчыннікі, якія могуць прэтэндаваць на долю памерлага мужа). Калі ж адзнака аб рэгістрацыі шлюбу ў пашпарце прадаўца адсутнічае, то прадавец абавязаны пацвердзіць факт адсутнасці мужа, які можа прэтэндаваць на маёмасць, якая адчужаецца, і падпісаць заяву аб яго адсутнасці, па якой ён нясе поўную адказнасць за наступствы.
Яшчэ раз падкрэслю: натарыус падрабязна і старанна высветліць кола асобаў, якія могуць прэтэндаваць на маёмасць, якая адчужаецца.
Пытанне: у майго аўтамабіля расійскія нумары. Ці магу я звярнуцца да натарыуса ў Рэспубліцы Беларусь, каб аформіць генеральную даверанасць на гэту машыну?
Адказ: пры засведчанні даверанасці на валоданне, карыстанне, распараджэнне аўтатранспартам натарыус абавязаны праверыць пастаноўку на ўлік аўтамашыны ў дзяржаўтаінспекцыі Рэспублікі Беларусь. Таму ў дачыненні да машыны, якая знаходзіцца на ўліку ў дзяржаўтаінспекцыі Расійскай Федэрацыі, даверанасць у Рэспубліцы Беларусь вы аформіць не зможаце.
Падрыхтавала Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…