Дапамагаць і несці людзям дабро

Валанцёрскі форум пад кіраўніцтвам старшыні абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Наталлі Талкачовай прайшоў у Гродне.

Удзел у ім прынялі валанцёры-лідары з раённых арганізацый Прынёмання, а таксама рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Вітольд Песціс. У час сустрэчы валанцёры падзяліліся лепшым вопытам работы сваіх аб’яднанняў, акрэслілі планы на наступныя два гады, адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэтам і абласной арганізацыяй БТЧК і выбары новага саставу абласнога валанцёрскага савета. Прыемным момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне лепшых валанцёраў Прынёмання.

Дзятлаўшчыну на форуме прадстаўлялі і атрымалі заслужаныя ўзнагароды сацыяльны работнік Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, актыўны валанцёр раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Алена Радзько і педагог-арганізатар раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, каардынатар дзейнасці раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” Ірына Мішчанка, якая прэзентавала вопыт работы моладзевага аб’яднання.

Нашы зямлячкі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад паездкі ў абласны цэнтр.

Алена Радзько:

– Форум спадабаўся і быў для мяне карысным, бо даведалася яшчэ больш пра добраахвотніцкую работу, расказала пра нашу валанцёрскую каманду. На сустрэчы панавала добразычлівая сяброўская атмасфера. Прыемна было атрымаць памятны падарунак і Падзяку абласной арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа за актыўную валанцёрскую дзейнасць па рэалізацыі праекта “Вакцынацыя супраць COVID (пачатковы этап). У рамках праекта валанцёры сумесна з медыкамі выязджалі ў сельскія саветы раёна, дзе ёсць амбулаторыі, аказвалі садзейнічанне па дастаўцы на вакцынацыю і назад грамадзян пажылога ўзросту. Тых, хто ехаў на прышчэпку, мы суправаджалі і забяспечвалі медыцынскімі маскамі, пітной вадой. Людзі засталіся задаволенымі дапамогай валанцёраў, актыўна і з жаданнем вакцынаваліся. Я ахвотна прадоўжу валанцёрскую дзейнасць, буду дапамагаць землякам пажылога ўзросту, мой працоўны стаж у сацыяльнай сферы ўжо складае 22 гады. Люблю сваю работу, ёсць жаданне і надалей падтрымліваць людзей, несці дабро, пяшчоту і разуменне землякам паважанага ўзросту.

Ірына Мішчанка:

– На форуме мне была прадастаўлена магчымасць правесці інтэрактыў і ў творчай форме праз фотапрэзентацыю падзяліцца вопытам супрацоўніцтва валанцёрскага клуба “Мы разам” з раённай арганізацыяй Таварыства Чырвонага Крыжа. Сярод галоўных кірункаў сумеснай работы маладых і дарослых добраахвотнікаў – шэфства над дзецьмі-інвалідамі, ветэранамі вайны, пажылымі землякамі, добраўпарадкаванне помнікаў, экалагічныя і працоўныя акцыі, дабрачыннасць, многае іншае. Сумесныя справы дапамагаюць моладзі з валанцёрскага клуба “Мы разам” вучыцца дабрыні і суперажыванню, сябраваць, узаемадзейнічаць, ствараць і рэалізоўваць на практыцы сацыяльныя і творчыя праекты, перамагаць. За актыўны ўдзел у валанцёрскай дзейнасці раёна я была адзначана падарункам і Падзякай абласной арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, а яшчэ на другі сезон запар мяне выбралі ў састаў абласнога валанцёрскага савета, дзе буду прадстаўляць Дзятлаўшчыну. Паніжаць планку не збіраюся – наперадзе ў нас з дзецьмі шмат важных спраў на карысць раёна і землякоў.

Ірына СТЫРНІК
Фота Ірыны СТЫРНІК і ўдзельнікаў форуму

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

11 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago