У раёне працягваюць праходзіць інфармацыйныя  сустрэчы прадстаўнікоў мясцовай улады з працоўнымі калектывамі раёна.

13 лютага адкрыты дыялог з работнікамі ААТ “Будкомплекс” горада Дзятлава правёў намеснік старшыні  райвыканкама Юрый Залеўскі.

 

Па-ранейшаму асноўнай застаецца тэма дзейнасці сацыяльнай сферы Дзятлаўскага раёна за мінулы год, асноўных эканамічных і сацыяльных паказчыках, дасягненнях і перспектывах развіцця раёна.

У ходзе сустрэчы Юрый Залеўскі як куратар будаўнічага комплексу раёна пацікавіўся ў калегаў аб наяўнасці рабочых пытанняў і праблем. Гэта дазволіла наладзіць канструктыўны дыялог, аператыўна і падрабязна разгледзець рабочыя праблемы ў арганізацыі, падрабязней спыніцца на магчымасцях іх вырашэння, адказаць на хвалюючыя пытанні працаўнікоў.

Прадстаўніком мясцовай улады былі разгледжаны ўсе праблемныя пытанні, пастаўлены  задачы работы арганізацыі на 2019 год.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Беларуская партыя “Белая Русь” – “У КАДРЫ”
Увага! На Дзятлаўшчыне праходзяць вучэнні
Сярод лідараў Гродзеншчыны

Похожие публикации