У нашай рэспубліцы па-ранейшаму застаеца актуальнай праблема незаконнага выкарыстання наркасыравіны расліннага паходжання для вырабу розных відаў наркотыкаў.
Таму штогод у Беларусі рэалізоўваецца комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на спыненне развіцця наркасыравіннай базы, а таксама на выяўленне і знішчэнне пасеваў наркаўтрымліваючых культур. Спецыяльная праграма “Мак” і сёлета з 1 чэрвеня па 15 верасня рэалізоўвалася ў нашай краіне, і на Дзятлаўшчыне ў прыватнасці.
Праваахоўнікі нашага раёна шмат увагі надавалі выяўленню і знішчэнню незаконных пасеваў наркаўтрымліваючых раслін – маку і канопляў, правядзенню прафілактычных мерапрыемстваў і тлумачальнай работы сярод насельніцтва. У прыватнасці, жыхарам Дзятлаўшчыны нагадвалі, што вырошчваць мак і каноплі на прысядзібных участках ці ў іншых месцах заканадаўствам Рэспублікі Беларусь забаронена.
За пасеў або вырошчванне без мэты збыту забароненых да апрацоўкі раслінаў і грыбоў з утрыманнем наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў правапарушальнікам пагражае адміністрацыйная адказнасць, прадугледжаная артыкулам 16.1 КоАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу да 20 базавых велічыняў.
Тым не менш, за час рэалізацыі спецыяльнай прафілактычнай праграмы “Мак” супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама выявілі шэраг парушэнняў. На жыхароў раёна складзены 11 адміністрацыйных пратаколаў. Агульная вага знішчанай наркатычнай сыравіны расліннага паходжання склала 1 тону 191 кілаграм 425 грамаў.
Супрацоўнікі міліцыі і надалей пераканаўча просяць грамадзян, калі стане што-небудзь вядома пра асобаў, якія займаюцца вырошчваннем і (або) збытам наркаўтрымліваючых культур, іншых відаў наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, або пра асобаў, якія іх захоўваюць ці набываюць, не заставацца абыякавымі і звяртацца ў дзяжурную часць аддзела ўнутраных спраў па тэлефоне 102. Таксама можна тэлефанаваць у аператыўнае падраздзяленне групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі па тэлефоне 2-15-34. Ананімнасць гарантуецца.
Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …
Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…
Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…
Сахарную свеклу в Беларуси убрали с трети площадей, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 28 сентября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
У Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэцы ў рамках праекта “Правы побач: інтэрактыўны ПЦПІ для ўсіх” і абласной…