У снежні 2018 года споўніцца 220 гадоў з дня нараджэння знакамітага паэта Адама Міцкевіча. Палякі адназначна называюць яго польскім паэтам.

У кнізе “Мысліцелі і асветнікі Беларусі” напісана: “польскі паэт беларускага паходжання”. У беларускай “Энцыклапедыі электроннай” пададзена: “беларускі польскамоўны паэт”. Сам Адам Міцкевіч называў сябе “ліцьвінам”.

Калі прааналізаваць творчасць паэта, то можна заўважыць такія моманты. Гістарычныя і літаратурныя крыніцы сведчаць, што Адам Міцкевіч мала ведаў Польшчу. Яго лепшыя творы і іх сюжэты склаліся на беларускай ніве. У яго лірыку ўнесена толькі тое, што дала яму радзіма – “мясцовасць Навагрудскага павета”. Літаратурная творчасць Адама Міцкевіча – яскравы прыклад беларуска–польскага культурнага ўзаемаўплыву. Ён пісаў па-польску. Але пра Беларусь. Дарэчы, Адам Міцкевіч добра ведаў і беларускую мову. Ён адзначаў, што беларуская мова – гэта “самая багатая і самая чыстая гаворка, яна ўзнікла даўно і цудоўна распрацавана”.

Ці быў Адам Міцкевіч на Дзятлаўшчыне? Па словах дырэктара музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, у нашай літаратуры няма прамых спасылак на тое, што паэт наведваў Дзятлаўшчыну. Але ў некаторых замежных крыніцах упамінаюцца Жыбартаўшчына, Дзятлава і яго ваколіцы. А ў Жыбартаўшчыне ў свайго дзядзькі жыў Ігнат Дамейка, сябар Адама на ўсё жыццё. Даследчыкі жыцця і творчасці Адама Міцкевіча мяркуюць, што сяброўства сем’яў Міцкевічаў і Дамейкаў мае даўняе паходжанне і што маладыя людзі, Адам і Ігнат, былі знаёмыя яшчэ ў школьныя гады. Яго аднадумцамі і амаль аднагодкамі былі Юльян Корсак, паэт са Стралы, Вікенцій Дмахоўскі, мастак з Нагародавічаў.

Аб замілаванні паэта навагрудскімі і дзятлаўскімі мясцінамі сведчыць і адзін з перакладчыкаў “Пана Тадэвуша” Аляксандр Ельскі. Ён піша: ”Гэта ж з роднай глебы прарос геній Міцкевіча, і з яе таксама браў ён сюжэты да многіх сваіх твораў, такіх як “Свіцязь”, “Свіцязянка”, “Дзяды”, “Гражына”, “Пан Тадэвуш”, “Люблю” і іншых, а мноства мясцін і назваў, якія ўспамінае вястун, як Цырын, Ятра, Нёман, Налібокі, Навагрудак, Мядзведка, Тугановічы, Дзятлава паказваюць, дзе ахвотней за ўсё блукала думка песняра, якімі вобразамі любіла яна песціцца”.

Пра знаёмства Міцкевіча з Дзятлавам і яго людзьмі гаворыцца таксама ў паэме “Пан Тадэвуш”.

Вядома, што паэт ведаў літоўскую мову. Але дзе ён мог з ёю пазнаёміцца? Справа ў тым, што жыхары навакольных вёсак каля Дзятлава – Засецце, Погіры, Норцавічы і іншых размаўлялі ў той час па-літоўску. Вось дзе Адам Міцкевіч мог пазнаёміцца і вывучыць літоўскую мову.

Ігнат Дамейка з Жыбартаўшчыны застаўся бліжэйшым сябрам Адама Міцкевіча на ўсё жыццё. Яму аднаму Міцкевіч давяраў перапіску сваіх рукапісаў. Так, напрыклад, у 1833 годзе ў Парыжы Дамейка перапісвае для Міцкевіча “Пана Тадэвуша”. Дамейка з’яўляецца і героем трэцяй часткі міцкевічаўскіх “Дзядоў”. Абодва выгнаннікі, яны аддана падтрымлівалі на чужбіне адзін аднаго.

І яшчэ адзін цікавы аргумент. Па суседству з Жыбартаўшчынай, у вёсцы Страла, жыў сябра і аднадумец паэта Юльян Корсак. У Стралу на вечарыны прыязджалі Ігнат Дамейка, паэт Антон Адынец, Марыя (стрыечная сястра Ігната Дамейкі і муза Адама Міцкевіча) і іншыя. Сядзіба Юльяна Корсака была месцам частых спатканняў перадавой моладзі. Гэта было месца “сяброўска-інтэлектуальных” размоў, літаратурных дыскусій, філарэцкіх думак, гарачых спрэчак. Вечары ладзілі і ў Жыбартаўшчыне, хаця ўсё ж цэнтрам інтэлектуальнага жыцця была рэзідэнцыя Солтанаў у Дзятлаве, куды да Станіслава Солтана, былога маршалка Вялікага Княства Літоўскага, у палац прыязджаў на размовы і спатканні мясцовы свет. Не быць там не мог, бясспрэчна, і  Адам Міцкевіч.

З усяго сказанага можна меркаваць, што Адам Міцкевіч бываў на Дзятлаўшчыне і не адзін раз.

Фёдар КРАСЮК

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

9 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

9 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

11 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

11 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

11 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago