На базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча адбыўся раённы конкурс знаўцаў АБЖ “Школа бяспекі-2025”.


У ім прыняў удзел 41 навучэнец установаў агульнай сярэдняй адукацыі раёна. Конкурс праходзіў у тры этапы.

П’едэстал пераможцаў размеркаваўся наступным чынам:
– малодшая ўзроставая група:
1-е месца – Мацвей Трайнель (Гезгалаўская сярэдняя школа імя М. І. Нядзеліна), 2-е – Аляксандра Вайцюхоўская (Жукоўшчынская базавая школа), 3-е – Арына Васілька (сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча);
– сярэдняя ўзроставая група:
1-е месца – Цімафей Дварчанін (сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча), 2-е – Вікторыя Якаўчык (сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы), 3-е – Яўген Радзіеўскі (сярэдняя школа № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча);
– старэйшая ўзроставая група:
1-е месца – Валерыя Жалнерчык і 2-е – Паліна Крывулька (сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы), 3-е – Злата Гуз (Гезгалаўская сярэдняя школа імя М. І. Нядзеліна).
Віншуем пераможцаў і жадаем ім удачы на абласным этапе конкурсу.
Анастасія ЛАГУЦІК,
вядучы спецыяліст Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#МЧС #безопасность