Падпісаліся на “Перамогу” – цягніце білецік

Чарговы Дзень падпісчыка рэдакцыя газеты “Перамога” правяла 24 сакавіка ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” сумесна з работнікамі пошты.

Такія мерапрыемствы даўно сталі папулярнымі ў дзятлаўчан, якія любяць чытаць свежыя навіны раёна на старонках нашай газеты. Аформіўшы падпіску на “Перамогу” на квартал, землякі паўдзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі. Карысны падарунак ад рэдакцыі стаў цудоўным дапаўненнем для тых, хто пажадаў прадоўжыць сяброўства з раённым выданнем.

Заадно журналісты пацікавіліся ў чытачоў, што іх прываблівае ў газеце “Перамога”.

Кацярына Хілевіч:

– Раёнку выпісваю гадоў 50 запар. Заўсёды прачытваю яе ад пачатку да канца. Люблю артыкулы пра наш горад, падабаюцца апавяданні Леанарды Юргілевіч, цікавяць віншаванні, навіны. Жадаю, каб наша сяброўства з раёнкай прадаўжалася яшчэ многія гады, каб газета “Перамога” працвітала і ў яе з’яўлялася ўсё больш падпісчыкаў.

Уладзімір Глушкевіч:

“Перамогу” выпісваю вельмі даўно, кожны раз прачытваю ўсю поўнасцю, бо падабаецца ведаць, што адбываецца ў раёне, у каго юбілей, у каго нарадзіліся дзеткі. Калектыву рэдакцыі жадаю моцнага здароўя, удачы, каб заўсёды былі жыццярадаснымі.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

12 часов ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

16 часов ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

1 день ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

1 день ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

1 день ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

1 день ago