На пытанні, якія паступілі ў час “Прамой лініі”, адказала намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне Таццяна Генадзьеўна Касцюкевіч.

Пытанне: якую сістэму падаткаабкладання можна прымяніць да атрыманай выручкі, калі планую ажыццяўляць рознічны гандаль праз інтэрнэт-магазін?

Адказ: з 2016 года не маюць права прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль праз інтэрнэт-магазін. Інтэрнэт-магазін – гэта інфармацыйны рэсурс суб’екта гандлю ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, які дазваляе ажыццявіць заказ на набыццё або выбар і набыццё тавараў без (па-за) гандлёвага аб’екта. Арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі лічацца, што яны ажыццяўляюць гандаль праз інтэрнэт-магазін з даты ўключэння звестак аб іх інтэрнэт-магазіне ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі Беларусь па дату выключэння гэтых звестак з указанага рэестра (уключна). Такім чынам, суб’екты, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль праз інтэрнэт-магазін, абавязаны з 1 студзеня 2016 года прымяняць агульны парадак уплаты падаткаў.

Пытанне: ці абавязаны я, з’яўляючыся плацельшчыкам адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў, афармляць кожную гаспадарчую аперацыю першасным уліковым дакументам?

Адказ: з 2016 года індывідуальныя прадпрымальнікі, якія плацяць адзіны падатак, абавязаны складаць першасныя уліковыя дакументы па правілах, устаноўленых заканадаўствам для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія вядуць улік даходаў і расходаў. Парадак складання першасных уліковых дакументаў рэгламентуецца пунктамі 4-8 Інструкцыі аб парадку вядзення ўліку даходаў і расходаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі (натарыусамі, якія ажыццяўляюць натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро, адвакатамі, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна), зацверджанай пастановай Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2014 №42.

Пытанне: у 2015 годзе арганізацыя прымяняла стаўку падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў памеры 3% без уплаты падатку на дабаўленую вартасць у адносінах да выручкі ад рэалізацыі ў рознічным гандлі набытых тавараў, якія змены адбыліся ў 2016 годзе?

Адказ: з 1 студзеня 2016 года адменена стаўка падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў памеры 3% без уплаты падатку на дабаўленую вартасць, якая прымяняецца ў адносінах да выручкі ад рэалізацыі ў рознічным гандлі набытых тавараў. Прадпрыемствы, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль набытымі таварамі, абавязаны плаціць падатак пры спрошчанай сістэме або па стаўцы 5% без уплаты падатку на дабаўленую вартасць або па стаўцы 3% з уплатай падатку на дабаўленую вартасць.

Пытанне: хто і ў якіх выпадках складае і накіроўвае электронныя рахункі-фактуры?

Адказ: рахункі-фактуры – гэта электронныя дакументы (далей — ЭРФ), гэта значыць дакументы, створаныя толькі ў электронным выглядзе, без выкарыстання папяровых носьбітаў. Прадаўцы пры заключэнні здзелак афармляюць рахункі-фактуры, каб пацвердзіць факт вылічэння падатку на дабаўленую вартасць і перадаюць іх пакупнікам. Пакупнікі на падставе атрыманых рахункаў-фактураў прымаюць да выліку сумы падатку, указаныя ў іх. Электронны дакументаабарот ЭРФ будзе ажыццяўляцца праз Партал электронных рахункаў-фактураў Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, указаны дакумент прымяняецца  на дадзеным этапе толькі для разлікаў па падатку на дабаўленую вартасць паміж прадаўцом і пакупніком і прыняцця да выліку адпаведных сумаў падатку. Укараненне электроннага рахунка-фактуры на тэрыторыі рэспублікі плануецца з 1 ліпеня 2016 года.

Пытанне: якія звесткі ў адносінах да фізічных асобаў абавязана падаваць у падатковы орган нарыхтоўчая арганізацыя?

Адказ: з 2016 года нарыхтоўчыя арганізацыі спажывецкай кааперацыі, іншыя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны падаваць у падатковыя органы па месцы пастаноўкі на ўлік звесткі аб выплаце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь даходаў фізічным асобам за набываемую ў іх прадукцыю раслінаводства без уплаты падаходнага падатку, калі памер даходу больш за 20 мільёнаў рублёў у дзень. Такія даходы вызваляюцца ад падаткаабкладання без прадастаўлення фізічнай асобай такім арганізацыям, індывідуальным прадпрымальнікам даведкі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якая пацвярджае, што рэалізуемая прадукцыя выраблена ім на зямельным участку, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і прадастаўленым плацельшчыку для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садоўніцтва, дачнага будаўніцтва, агародніцтва, у выглядзе службовага зямельнага надзелу.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации