Часты госць Дзятлаўскага раёна – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Міхневіч сумесна з дырэктарам дэпартамента забеспячэння спартыўных мерапрыемстваў Асацыяцыі “Беларуская федэрацыя футбола” Іванам Гараўцом з мэтай падтрымкі футбольнага аддзялення Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы пабывалі на спартыўных пляцоўках гарадскога стадыёна “Колас” у Дзятлаве, дзе сустрэліся з юнымі спартсменамі футбольнага аддзялення дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, паназіралі за каманднымі трэніроўкамі і паказальнымі выступленнямі спартсменаў, пагутарылі з юнымі футбалістамі, кіраўнікамі мясцовай улады, а таксама раённымі спецыялістамі ў сферы спорту.
Развіццё футбола на Дзятлаўшчыне працягвае набіраць маштабныя абароты. Ужо з першых месяцаў бягучага года дзятлаўская зямля неаднаразова станавілася гасціннай пляцоўкай для сустрэч сярод аматараў футбольнага майстэрства. За гэты час гасцямі Дзятлаўшчыны сталі шматлікія каманды Гродзеншчыны і зборныя каманды з іншых рэгіёнаў нашай краіны.
У сённяшняй сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, галоўны спецыяліст райвыканкама Дзмітрый Ёда, начальнік аддзела адукацыі Наталля Белаус, дырэктар дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута.
У час вітальнага слова Валянцін Міхневіч адзначыў важнасць і неабходнасць развіцця спорту ў нашай краіне, парадаваўся за тых падлеткаў, якія праводзяць свой вольны час актыўна, а, галоўнае, з карысцю для здароўя. Валянцін Уладзіміравіч адзначыў, што
футбол – гэта самы распаўсюджаны і даступны від спорту, які дазваляе кожнаму жадаючаму праверыць свае спартыўныя здольнасці і пачаць развіваць іх. Валянцін Міхневіч выказаў вялікія спадзяванні, што дзятлаўская зямля будзе поўніцца таленавітымі спартсменамі, імёны якіх у будучым прагучаць і на міжнародных спаборніцтвах.
У знак прызнання поспехаў і заслуг, якімі па праву можа ганарыцца Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, для юных спартсменаў нашага раёна Валянцін Міхневіч і Іван Гаравец падарылі каштоўныя падарункі: мячы і камплекты спартыўнай формы, якія спатрэбяцца футбалістам у час трэніровак і спаборніцтваў.
Таксама госці сустрэчы наведалі спартыўна-трэніровачныя залы аддзяленняў грэка-рымскай барацьбы і цяжкай атлетыкі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, трэнажорную залу, пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай спартыўных аб’ектаў.
Кіраўніцтва раённага выканаўчага камітэта, раённага аддзела адукацыі, Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы выказваюць шчырую падзяку Валянціну Міхневічу і Івану Гараўцу за шчырую ўвагу, пастаянную падтрымку, хуткую і своечасовую дапамогу.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…