Здаецца, няма больш адказнай і творчай прафесіі, чым прафесія настаўніка. Школа для педагогаў і іх вучняў – родны дом, і толькі яны маюць там пастаянную прапіску.

На Дзятлаўшчыне з гадамі ўсталявалася добрая традыцыя: напярэдадні Дня пажылых людзей і Дня настаўніка ўшаноўваць ветэранаў педагагічнай працы. 2018 год таксама не стаў выключэннем.

Святочная пляцоўка ў актавай зале сярэдняй школы №1 стала месцам сустрэчы  былых калег.

Першай людзей мудрай  прафесіі і залатога ўзросту, гасцей свята павіншавала Раіса Ганчарэвіч, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы. Раіса Аляксандраўна зазначыла, што гэта свята заўсёды збірае людзей з багатай душой, каласальным вопытам, самаадданасцю, невычэрпным запалам.

Падзячныя лісты  раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, за асобасны ўклад у развіццё падрастаючага пакалення ўручыў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Са словамі віншаванняў да прысутных звярнуліся старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі, намеснік начальніка аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка, намеснік старшыні раённага савета ветэранаў В Абухаў.

Яны ўручылі Ганаровыя граматы, Падзячныя лісты і каштоўныя падарункі заслужаным і актыўным настаўнікам-пенсіянерам. 

Сваіх калег педагогаў-ветэранаў павіншавала намеснік старшыні раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Яўгенія Савань. Яна ўручыла настаўнікам-пенсіянерам падарункі ад удзячных вучняў і ветэранскай арганізацыі.

Свята прадоўжыла традыцыйнае віншаванне юбіляраў, якія сёлета адсвяткавалі 90, 80, 70, 60-я дні нараджэння. Віноўнікі мерапрыемства атрымалі падарункі ад спонсараў сустрэчы і паўдзельнічалі ў бліц-апытанні: узгадалі работу ў школе, сваіх вучняў, расказалі аб прафесіі педагога, падзяліліся яскравымі і гумарыстычнымі ўспамінамі.

Пранікнёнымі словамі ветэранаў педагагічнай працы віншавалі іх  выхаванцы. У адрас былых настаўнікаў прагучала многа цёплых слоў і пажаданняў, былі ўручаны кветкі.

Яскравыя эмоцыі і добры настрой сваімі выступленнямі прысутным дарылі педагогі і навучэнцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Пастараліся не адставаць ад  выканаўцаў канцэртнай праграмы і самі педагогі-ветэраны. Яны ўздымалі настрой вершамі ўласнага сачынення, песнямі, цёплымі словамі.

Спрыялі добраму настрою прысутных выстаўкі фотаздымкаў і насценгазетаў, створаных умелымі рукамі  былых настаўнікаў.

Як усе мы дзеці сваіх бацькоў, так і ўсе мы – вучні сваіх настаўнікаў. Кожнаму, здаецца, ёсць каго павіншаваць у гэты дзень, ёсць каму падзякаваць за навуку, якая дапамагла ісці па дарослым жыцці.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации