Прадстаўнікі Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” на чале са старшынёй арганізацыі Аленай Васкель завіталі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава, каб у час акцыі “Нашы дзеці” павіншаваць выхаванцаў з надыходзячым Новым годам і ўручыць падарункі ‒ цацкі і прысмакі.

‒ Новы год ‒ свята, якога з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя, ‒ падзялілася экс-старшыня арганізацыі Алена Жадзейка, ‒ Менавіта таму напярэдадні 31 снежня асаблівую ўвагу хочацца надаць дзецям, якія засталіся без бацькоўскай апекі, падарыць ім адчуванне чароўнага свята, калі спраўджваюцца любыя мары.

Марыя ПАПОВА

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации