12 красавіка наша краіна адзначае Дзень касманаўтыкі – сімвалічную дату, якая нагадвае пра першы палёт чалавека ў космас. У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе гэта свята стала сапраўднай падзеяй для дашкольнікаў.

Раніца пачалася з тэматычнай зарадкі “Я – касманаўт”. Выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй палёту Юрыя Гагарына, малявалі ракеты і планеты, а таксама прынялі ўдзел у вясёлых стартах. У фізкультурнай зале прайшла гульня “Касмічнае падарожжа”. Дзеці пераадольвалі паласу перашкод, “стыкоўвалі” караблі.

Маленькія касманаўты з задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах, задавалі шмат пытанняў пра планеты, зоркі. Многія хлопчыкі і дзяўчынкі захацелі стаць касманаўтамі, калі вырастуць.
Свята дапамагло расшырыць веды дзяцей пра космас, выхаваць пачуццё гонару за сваю краіну і павагу да прафесіі касманаўта.
Таццяна МАЕР,
музычны кіраўнік
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga