У  Дзятлаўскай раённай бібліятэцы стартуе конкурс летняга чытання “Білет у лета”.

Лета – гэта не толькі час для актыўных гульняў і адпачынку на свежым паветры, але і выдатная магчымасць адправіцца ў захапляльныя падарожжы па старонках любімых кніг. Дзятлаўская раённая бібліятэка запрашае юных чытачоў прыняць удзел у традыцыйным і вельмі папулярным конкурсе летняга чытання “Білет у лета”. Стаць удзельнікам конкурсу вельмі проста. Для гэтага трэба завітаць у бібліятэку, атрымаць пашпарт падарожніка, прыняць удзел у мерапрыемствах, прачытаць не менш за 10 кніг. Чым больш цікавых кніг вы прачытаеце за тры летнія месяцы, тым больш шанцаў апынуцца сярод пераможцаў. Вынікі будуць падведзены ў канцы жніўня. Самых актыўных і заўзятых кнігалюбаў чакаюць ганаровыя дыпломы і памятныя падарункі.

Няхай гэта лета падорыць вам шмат яскравых эмоцый і цікавых сустрэч з літаратурнымі героямі.

Святлана МАГЕРА,
загадчыца  аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации