Пад гукі вальса, катыльёна і кадрылі

Для аматараў вытанчаных танцаў, атмасферы мінулых стагоддзяў у Новым замку ў Гродне ладзіўся першы зімовы баль.

Хоць даўно прайшла эпоха пышных баляў і маскарадаў, але зноў і зноў многія ў сваіх марах вяртаюцца ў тыя далёкія часы крыналіну і шоўку, рамантычных пахаў духоў, звону шпор, таму ў велічных сценах сапраўднага замка сабралася ў гэты вечар каля 90 пар з розных куткоў Беларусі і Расіі.

Элегантныя дамы ў шыкоўных бальных сукенках і стрыманыя кавалеры ў строгіх касцюмах распачалі гэты чароўны вечар паланэзам – як таго патрабуюць бальныя каноны. На працягу вечара пад гукі жывой музыкі ў выкананні Новаяльнянскага духавога аркестра пары змаглі паказаць сваё майстэрства і проста атрымаць асалоду, танцуючы венскі вальс, паланэз, факстрот, катыльён, кадрылю, кракавяк, блюз.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей, Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці, аматарскае аб’яднанне “Эліт Данс”, Беларуская прафесійная танцавальная ліга, Генеральнае консульства Расійскай Федэрацыі ў Гродне, Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Гродне.

– У мінулым годзе ў мяне ўзнікла ідэя правесці баль у гэтым цудоўным месцы. Гэту задумку падтрымалі кіраўніцтва гісторыка-археалагічнага музея, мясцовыя ўлады, а таксама прадстаўнікі Расіі ў Гродне. Яны аказалі дапамогу ў арганізацыі. Упэўнены, што лепшага месца для адкрыцця зімовага бальнага сезона, чым замак у Гродне, не прыдумаеш. Усё, што мы задумалі, атрымалася, вечар цудоўны, – расказаў кіраўнік аматарскага аб’яднання “Эліт Данс” гарпасёлка Наваельня Анатоль Кардаш, распарадчык балю.

– Задумка балю ў нас была даўно, вельмі рады, што знайшліся людзі, якія падтрымалі ідэю, – адзначыў Генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Гродне Феадосій Уладышэўскі. – Тое, што ў сэрцы Гродна, у Сенатарскай зале Новага замка, удалося сабраць так шмат цудоўных людзей – заслуга многіх, і вялікі дзякуй ім за гэта. Спадзяюся, што гэты баль адкрые традыцыю правядзення баляў і складзе канкурэнцыю падобным мерапрыемствам, якія праходзяць у Мірскім, Нясвіжскім замках.

Госці на баль у Гродна прыехалі з розных гарадоў. Удзельнікі калектыву “Сярэбраны век” Алена і Аляксандр – з Гомеля. Яны расказалі, што частыя ўдзельнікі падобных мерапрыемстваў, але ў Гродне ўпершыню. Баль ім спадабаўся: жывая музыка, прыгожыя госці, чароўная атмасфера – уражанні застануцца надоўга.

Цяжка было не заўважыць сярод гасцей пару ў прыгожых гістарычных касцюмах – быццам з іншай эпохі на карэце, а не з Мінска на машыне, прыбылі яны ў замак. Аляксей і Наталля даўнія аматары баляў і не маглі прапусціць гэты вечар у Гродне. Прымаюць у іх удзел дзеля пазітыўных эмоцый, новых знаёмстваў, гавораць, што гэтыя эмоцыі – тое, чым варта дапаўняць сваё жыццё.

На працягу балю пільна назіралі за ўсімі ўдзельнікамі і напрыканцы вечара выбралі і ўзнагародзілі пераможцаў у намінацыях “Лепшая пара”, “Вернасць бальнай культуры”, “Самы гістарычны касцюм”, “Кавалер балю”, “Каралева балю”.

Першы зімовы баль у Гродне атрымаўся яркім, запамінальным, незабыўным. Чатыры гадзіны праляцелі як імгненне, але гэтыя чароўныя хвіліны для аматараў такіх танцавальных вечароў і гістарычнай рамантыкі могуць хутка паўтарыцца. Бальную эстафету перадалі Мінску, і ўжо 4 студзеня на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пройдзе наступны баль.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее

#нашалепшае

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

2 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

15 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

15 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

16 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

17 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

17 часов ago