Пачастункі і танцы з роставымі лялькамі

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца Дзень міру, які праходзіць у рамках тыдня студэнцтва і моладзі з удзелам ГА “БРСМ” і іншых грамадскіх аб’яднанняў раёна.

На адкрытую пляцоўку раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі да выхаванцаў установы, а таксама дзяцей з прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава з падарункамі ад арганізацый завіталі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, яна ж намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, Вольга Рагачова і першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, а таксама роставыя лялькі ўзорнага тэатра гульні “Лялькі для ўсіх” і іх мастацкія кіраўнікі Іван Каско і Аксана Кашляк.

Яны арганізавалі для дзяцей маленькае свята з пачастункамі, добрымі пажаданнямі, танцамі і станоўчымі эмоцыямі.

– Віншуем вас з надыходзячым святам – Днём моладзі, якому папярэднічае тыдзень студэнцтва і моладзі, што праходзіць сёлета пад дэвізам  “Moladz.by: цэнім мір, ствараем будучыню!”. Сёння мы адзначаем Дзень міру, таму жадаем вам цудоўнага адпачынку на канікулах, яркіх уражанняў ад стасункаў з сябрамі, незабыўных падзеяў і прыміце ад нас падарункі, – звярнулася да дзяцей Вольга Рагачова.

Да віншаванняў далучылася Кацярына Хілімончык. Яна пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам моцнага здароўя, радасці і запрасіла іх у вясёлы карагод з роставымі лялькамі. Сустрэча завяршылася на пазітыве: дзеці запрасілі гасцей прыходзіць яшчэ.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко — педагогическим работникам: обучая и воспитывая детей, вы строите будущее Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…

1 час ago

5 октября стартует профилактическая акция «Молодёжь за безопасность»

Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…

5 часов ago

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

9 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

9 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

10 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago