Пачаць новае жыццё, хоць і цяжка

Для некаторых грамадзян жыць супрацьзаконна стала нормай, таму выбраць правільны шлях часам вельмі складана, а часам і не ўяўляецца магчымым.

Але бываюць і тыя, хто радуе кардынальнымі зменамі.

Сустрэча з былымі асуджанымі прайшла ў аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама. Шчыра кажучы, даволі шматлюдным аказалася мерапрыемства. Нават і не верыцца, што столькі людзей у раёне, а прыехалі ў міліцыю яшчэ і не ўсе запрошаныя, нясуць за плячыма цяжар турэмнага жыцця і сёння стаяць на розных уліках у крымінальна-выканаўчай інспекцыі і аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі.

Аб чым ішла гаворка?

Як паказвае практыка, асобы, якія маюць судзімасць, не спяшаюцца працаўладкоўвацца.

– Мы садзейнічаем кожнай спробе афіцыйнай дзейнасці, выбару працы, праводзім мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, кіраўнікоў арганізаый раёна. Усё гэта накіравана на тое, каб чалавек у далейшым не ўчыняў правапарушэнняў. Калі ён на працы, яму няма калі выпіць з “сябрамі” і нарабіць бедаў. Гультайства штурхае ў розныя бакі, – адзначыў начальнік аддзела ўнутраных спраў Аляксандр Біль. – Я не магу сказаць, што ўсе людзі безадказныя. Кожны чалавек па-рознаму глядзіць на сваё жыццё і падыходзіць да працы. Але ёсць тыя, для каго гэта ўжо стала справай звычкі і хто жыве ў гэтай сістэме. Яны ходзяць па крузе: выпіў, скраў, “сеў”.

Прысутныя даволі актыўна ўключыліся ў размову і дзяліліся сваімі дасягненнямі: хтосьці расказваў пра шчаслівы шлюб, дзяцей і ўнукаў; хтосьці, што адсядзеўшы сем гадоў, ужо шэсць на волі і не мае ніводнага парушэння закону; хтосьці, што ўжо дваццаць гадоў не п’е і не курыць.

Узгадалі на прафілактычнай сустрэчы правілы прэвентыўнага нагляду.

– Мы ажыццяўляем кантроль за асобамі, якія стаяць на ўліку ў нашай інспекцыі, – распавёў інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі Юрый Баравік. – Гэта асуджаныя да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу і без такога, асуджаныя да папраўчых і грамадскіх работ, грамадзяне, за якімі ўстаноўлены і можа быць устаноўлены прэвентыўны нагляд у адпаведнасці з заканадаўствам. А заканадаўства змяняецца, так у верасні бягучага года ўступяць у сілу змяненні ў крымінальны кодэкс, і наш абавязак патлумачыць прысутным гэтыя змяненні.

Тэму падтрымала памочнік пракурора Ірына Забеліна, якая заўважыла, што з верасня пакаранне за некаторыя злачынствы змяншаецца, у тым ліку праз абмежаванне, а не пазбаўленне волі. Аднак, з вопыту шматгадовай працы, Ірына Аляксандраўна адзначыла, што абмежаванне волі, а не зняволенне – гэта таксама выпрабаванне для чалавека. Знаходзіцца ў звычнай абстаноўцы, пры гэтым не мець права выйсці з дому, адысці ад свайго пад’езда, кожную хвіліну чакаць з’яўлення міліцыянераў, якія прыедуць праверыць, дзе ты і чым займаешся, – гэта складана маральна. І вытрымліваюць не ўсе. А трэба сабрацца з сіламі і вытрымаць, не парушыць закон, каб не аказацца за кратамі.

Пра спрошчаную сістэму накіравання ў лячэбна-працоўны прафілакторый нагадала старшы інспектар прафілактыкі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Наталля Акуновіч. Са снежня 2020 года працаздольныя непрацуючыя грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, могуць накіроўвацца ў ЛПП камісіямі, створанымі пры райвыканкамах. А “рэцыдывісты” алкагольнай справы могуць быць прымусова ізаляваны ў ЛПП на два гады.

Выходзячы з месцаў пазбаўлення волі, чалавек, як правіла, дае сабе слова, што пачне новае жыццё і ніколі туды больш не вернецца. Але, на жаль, гэта не заўсёды так. Таму своечасовы прафілактычны кантроль і прафработа з раней асуджанымі – прыярытэтны кірунак работы ўсёй міліцыі ў цэлым.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

32 минуты ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago