Па тэме з аналітыкай. Карыстайцеся мабільным дадаткам

У нашай краіне вядзецца індывідуальны (персаніфікаваны) улік застрахаваных асобаў у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання: з гэтай даты звесткі, неабходныя для прызначэння пенсіі, назапашваюцца на індывідуальным асабовым рахунку кожнага працуючага грамадзяніна і з’яўляюцца асновай пры яе прызначэнні.

Тэма

Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва запусціў мабільны дадатак, які называецца “ФСАН” і закліканы спрасціць інфармацыйнае ўзаемадзеянне грамадзян, якія з ім працуюць.

Начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела ФСАНМарыя Жыдко:

Дадзеныдадатак дазволіць карыстальнікам у любы час і месцы атрымаць:

* доступ да інфармацыі, якая змяшчаецца на яго індывідуальным асабовым рахунку: даныя пасведчання сацыяльнага страхавання, звесткі аб перыядах працоўнай дзейнасці і працадаўцах, у тым ліку перыядах выканання работ па грамадзянска-прававых дагаворах. З 1 ліпеня 2019 года ў Фондсацыяльнай абароны насельніцтвапаступаюць пашыраныя звесткі аб працоўнай дзейнасці работніка, якія практычна ідэнтычныя інфармацыі, якая змяшчаецца ў працоўнай кніжцы: назва прафесіі рабочага (пасады служачага), структурнага падраздзялення, падстава звальнення і іншае (паступаюць пры прыёме на работу або пры звальненні);

* звесткі аб налічаных выплатах і выплачаных узносах у бюджэт фонду (паступаюць штоквартальна);

* інфармацыю аб працягласці страхавога стажу (перыядаў выплаты страхавых узносаў), сфарміраванага з 1 студзеня 2003 года.

У раздзеле “Страхавы стаж” таксама паказваецца каэфіцыент заліку: калі паказчык ніжэйшы за 1, то ў гэты перыяд зарплата была ніжэйшай за мінімальную заработную плату, што з’яўляецца рызыкай не сфарміраваць страхавы стаж.

– Што будзе, калі грамадзяне не выпрацавалі страхавы стаж?

– Нагадваем, што страхавы стаж – гэта гарантыя фарміравання правоў на атрыманне працоўнай пенсіі. Пры дасягненні пенсійнага ўзросту ў 2023 годзе (жанчыны – 58 гадоў, мужчыны – 63) страхавы стаж павінен складаць не менш за 19 гадоў, у 2024-м – 19 гадоў 6 месяцаў, у 2025-м – 20 гадоў.

Грамадзянам, якія не выпрацавалі неабходны страхавы стаж, будзе прызначана сацыяльная пенсія: мужчынам– з 65 гадоў, жанчынам – з 60.

Мабільны дадатак Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва даступны для скачвання на платформе Google Play, доступ да яго можна атрымаць праз Міжбанкаўскую сістэму ідэнтыфікацыі.

У бягучым годзе плануецца дапоўніць дадатак інфармацыяй аб прафесійным пенсійным страхаванні, добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі з удзелам дзяржавы па ўказе № 367.

Падрыхтавала да друку Таццяна ГРЫЦУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

11 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

12 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

12 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

16 часов ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

16 часов ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

1 день ago